Эрнэсціна Эмі Балер Змрок у Германіі. Пра што думалі немцы

Ernestine Amy Buller: Finsternis in Deutschland. Was die Deutschen dachten. Interviews einer Engländerin 1934-1938 Фота: © Elisabeth Sandmann Verlag, München, 2016 Некалькі гадоў напярэдадні таго, як у 1939 годзе пачалася вайна, Эмі Балер у якасці арганізатаркі нямецка-брытанскіх навучальных канферэнцый намагалася спрыяць глыбейшаму паразуменню між абедзвюма краінамі ў спадзеве, што вайны яшчэ можна пазбегнуць. Сваю кнігу яна пісала, гледзячы ў будучыню, калі змрок рассеецца.
З сённяшняй перспектывы каштоўнасць гэтай кнігі палягае не ў надзеі на будучыню, што грунтуецца на хрысціянскім светапоглядзе, не ў ацэнцы Гітлера і яго руху, а ў аўтэнтычных галасах, якім Эмі Балер дае слова. (...) Шмат хто прадчувае ліхое, але не можа ведаць, што ўсё будзе куды страшнейшым за ўсе апасенні. Праз тое сведчанні гэтых людзей выклікаюць яшчэ глыбейшае ўзрушэнне. Хаця Эмі Балер размаўляе і з вернымі рэжыму функцыянерамі, і з палкімі прыхільнікамі Гітлера, якіх яна з брытанскай практычнасцю спрабуе заклікаць да розуму, прадстаўленая ў кнізе падборка выказванняў аспрэчвае вобраз нацыі, што складаецца выключна з паслухмяных выканаўцаў. Лёсы асобных людзей, хутчэй, дэманструюць, у якіх складаных варунках звычайныя абывацелі, якія крытычна глядзелі на «прывід нацызму», мусілі жыць штодня, нярэдка значна рызыкуючы асабіста.

Эрнэсціна Эмі Балер
Finsternis in Deutschland. Was die Deutschen dachten. Interviews einer Engländerin 1934–1938
(Змрок у Германіі. Пра што думалі немцы. Інтэрв’ю адной англічанкі 1934–1938)
Выдавецтва «Элізабэт Зандман Ферлаг»
Мюнхен, 2016, 352 стар.
ISBN 978-3-945543-0