Олівер Хільмес Берлін 1936. Шаснаццаць дзён у жніўні

Oliver Hilmes: Berlin 1936. Sechzehn Tage im August Фота: © Siedler Verlag, München, 2016 Напад з пацалункам адбыўся ў перадапошні дзень Алімпійскіх гульняў, падчас спаборніцтва плыўцоў. Гітлер сядзеў на пачэсным месцы, калі амерыканская турыстка Карла дэ Фрыс прабіралася да свайго шэрагу. (...) Гэты напад з мэтай пацалаваць, задакументаваны ва ўрыўку гістарычнага фільма, адшукаў гісторык і пісьменнік Олівер Хільмес і, спалучыўшы з іншымі дэталямі, стварыў уражальную панараму шаснаццаці дзён у жніўні 1936 года, калі Германія намагалася ўдаваць бліскучую гаспадыню, да якой з’ехаліся ў госці ўсе народы свету. Шчыльная плынь самых розных людзей праходзіць перад чытачом, скіраваная строгім літаратурным парадкам. (...) Цэнтральную ролю адыгрывае амерыканскі пісьменнік Томас Вулф, выключны прыхільнік Берліна, які па запрашэнні выдаўца Эрнста Ровальта прыехаў на гульні і вось займаецца тым, чым заўжды займаецца ў Берліне: наведвае то адно месца, то другое, то адзін бар, то другі, то адну кнайпу, то другую. Вулф — адзіны, хто, хоць і робіцца ад гэтага цяжка на сэрцы, прадчувае, што з краінай ягоных мрояў нешта не так, што горад апанавала «духоўная зараза». І гэта пры тым, што рэжым робіць усё, каб на гэтыя шаснаццаць дзён схаваць расізм, які ёсць яго палівам. (...) Германія пераапранаецца ў авечую шкуру, разыгрываючы перад сабой і светам алімпійскую летнюю казку, а ў той самы час потайкам ужо выпрацоўваюцца першыя ваенныя планы, і недалёка ад гарадской мяжы Берліна ў Заксэнхаўзэне будуюць канцэнтрацыйны лагер.

Олівер Хільмес
Berlin 1936. Sechzehn Tage im August
(Берлін 1936. Шаснаццаць дзён у жніўні)
Выдавецтва «Зідлер Ферлаг»
Мюнхен, 2016, 304 стар.
ISBN 978-3-82750-059-5