Івона Хофштэтэр Канец дэмакратыі. Як штучны інтэлект завалодвае палітыкай і пазбаўляе нас самастойнасці

Yvonne Hofstetter: Das Ende der Demokratie. Wie die künstliche Intelligenz die Politik übernimmt und uns entmündigt Фота: © C. Bertelsmann Verlag, München, 2016 Калі б тэарэтыкам Сіліконавай даліны сказалі, што іх тэхналогіі бесчалавечныя, яны, бадай, нават і пагадзіліся б. Але не разглядаючы гэтыя словы як ацэначнае выказванне. Чалавек, піша Івона Хофштэтэр у сваёй кнізе «Канец дэмакратыі», лічыцца ў Сіліконавай даліне аптымальнай машынай, якая, аднак, у сярэднетэрміновай перспектыве будзе знятая з вытворчасці: чалавек — рэч сярод іншых рэчаў ва ўсёабдымнай сусветнай сетцы.
Сіліконавая даліна ў дадзеным выпадку толькі сімвал працэсу, што адбываецца па ўсім свеце. І ўсё ж гэтая метафара абраная невыпадкова. Паводле Хофштэтэр, менавіта спецыфічнае амерыканскае мысленне забівае цвік у труну дэмакратыі. У адрозненне ад еўрапейскай канстытуцыі, амерыканская ставіць свабодны гандаль над чалавечай годнасцю, кіруючыся свабодай, пад якой перадусім маецца на ўвазе свабода дзяржавы. Лічбавыя тэхналогіі спрыяюць умацаванню гэтага светапогляду па ўсім свеце. Тэхналогіі дазваляюць буйным ІТ-канцэрнам перапраграмаваць дзяржаву і грамадства згодна са сваёй камерцыйнай мадэллю. Дэмакратычныя правілы і індывідуальная аўтаномія ледзь заўважна скасоўваюцца. Калі не будзе ключавых зменаў, робіць выснову Хофштэтэр, то мы прамым курсам рухаемся да дыктатуры амерыканскіх ІТ-канцэрнаў.

Івона Хофштэтэр
Das Ende der Demokratie. Wie die künstliche Intelligenz die Politik übernimmt und uns entmündigt
(Канец дэмакратыі. Як штучны інтэлект завалодвае палітыкай і пазбаўляе нас самастойнасці)
Выдавецтва «Ц. Бертэльсман Ферлаг»
Мюнхен, 2016, 352 стар.
ISBN 978-3-570-10306-7