Ян-Вернер Мюлер Што такое папулізм?

Jan-Werner Müller: Was ist Populismus? Фота: © Suhrkamp Verlag, Berlin, 2016 Не толькі ў большасці еўрапейскіх дзяржаў, але і па ўсім свеце папулісты і папулісцкія партыі вядуць наступальны марш. У некаторых дзяржавах Паўднёвай Амерыкі і Усходняй Еўропы папулісты ва ўрадзе, у Злучаных Штатах Амерыкі Дональд Трамп змагаецца за прэзідэнцкі пост, а ў Германіі праводзіць агітацыю правая экстрэмісцкая Альтэрнатыва для Германіі. У сувязі з гэтымі тэндэнцыямі ўзнікае шэраг пытанняў: у якім выпадку пэўнага палітыка можна лічыць папулістам? Як дзеянні папулістаў уплываюць на дэмакратычныя супольнасці? Як «дэмакратычным чынам» абыходзіцца з папулістамі? На гэтыя тры пытанні спрабуе даць адказы Ян-Вернер Мюлер у сваім дасціпным і складным эсэ. (...) Да практыкі папулісцкай палітыкі належаць тры стратэгіі дзеянняў: палярызацыя, маралізацыя і вызначэнне ворагаў. Прыйшоўшы да ўлады, папулісты, паводле Мюлера, прытрымліваюцца «вельмі асаблівага стылю кіравання», карыстаючыся пэўнымі тэхнікамі ўладарання, што зводзяцца да «антыплюралізму, які рэальна практыкуецца», і дыскрэдытацыі любой апазіцыі. На падставе ўсяго гэтага Мюлер дае адказ на другое пытанне: нават калі папулісцкая палітыка не абавязкова цалкам знішчае дэмакратычныя супольнасці, яна доўгатэрмінова шкодзіць функцыянаванню любой рэпрэзентатыўнай дэмакратыі.

Ян-Вернер Мюлер
Was ist Populismus?
(Што такое папулізм?)
Выдавецтва «Зуркамп Ферлаг»
Берлін, 2016, 160 стар.
ISBN 978-3-518-07522-7