Герфрыд Мюнклер, Марына Мюнклер Новыя немцы. Краіна на парозе сваёй будучыні

Herfried Münkler, Marina Münkler: Die neuen Deutschen. Ein Land vor seiner Zukunft Фота: © Rowohlt Berlin Verlag, Berlin, 2016 Кніга «Новыя немцы» не мае дачынення да фільма-катастрофы пра крызіс. Больш за тое, кніга гэтая пачынае расповед ад таго моманту, калі плынь уцекачоў спадае і мы сутыкаемся з сапраўдным выклікам — пасля таго, як людзі прыбылі і былі прынятыя, то бок калі распачынаецца працэс інтэграцыі. Трапна абраная назва звяртае ўвагу на тое, што паспяховая інтэграцыя перайначвае не толькі тых, хто прыехаў, але і мясцовых жыхароў, а разам з тым ідэнтычнасць усяго грамадства. Гатоўнасць да інтэграцыі з боку адных патрабуе, каб на іншым баку іх прынялі. Поруч з дзяржаўным і эканамічным вымярэннем для паспяховай інтэграцыі вырашальнае значэнне мае грамадзянская супольнасць.
Герфрыд Мюнклер, прафесар палітычнай тэорыі ва Універсітэце імя Гумбальта ў Берліне, і Марына Мюнклер, прафесарка літаратуразнаўства ў Тэхнічным універсітэце Дрэздэна, прапануюць чытачам аналітычную рацыянальнасць замест эмацыйных хваляванняў. У выніку іх працы атрымалася ўзважаная прамова ў абарону адкрытага свету і ўзаемнага пераадолення адчужанасці, кніга, якая называе выклікі і пасля пэўнага ўступу, падчас якога ў некаторы момант пачынаеш шукаць чырвоную нітку, прапануе да разгляду варыянты рашэнняў.

Герфрыд Мюнклер, Марына Мюнклер
Die neuen Deutschen. Ein Land vor seiner Zukunft
(Новыя немцы. Краіна на парозе сваёй будучыні)
Выдавецтва «Ровальт Берлін Ферлаг»
Берлін, 2016, 333 стар.
ISBN 978-3-87134-167-0