Бруна Прайзэндорфэр Калі вынайшлі нашу нямецкую мову. Падарожжа ў лютэраўскія часы

Bruno Preisendörfer: Als unser Deutsch erfunden wurde. Reise in die Lutherzeit Фота: © Galiani Verlag, Berlin, 2016 Немцы — страшэнныя абжоры і выпівохі, разбэшчаныя ды схільныя да марнатраўства. «Наш нямецкі народ ёсць народам грубым, нават дзікім, ды проста напаўчэрці-напаўлюдзі», — так успрымаў іх Лютэр, які ж і сам бываў і грубым, і, нават дзікім, так што тут прамаўляе чалавек, які вельмі добра разбіраецца ў прадмеце. Але, вядома, і прапаведнік, які імкнецца запаліць публіку; поўнай адназначнасці няма адносна таго, як паводзіліся немцы болей за 500 гадоў таму. Гэта адно са шматлікіх пытанняў, да якіх звяртаецца Бруна Прайзэндорфэр у сваёй кнізе «Калі вынайшлі нашу нямецкую мову. Падарожжа ў лютэраўскія часы». Кнігу гэтую таксама можна назваць дзікай. Ні ў якім разе не праз тое, што аўтар грубы. Але кніга па гісторыі культуры мае быць насычанай, утрымлівасць мноства падрабязнасцяў, асабліва ў дачыненні да прадмета не надта асвоенага. (...) Кніга «Калі вынайшлі нашу нямецкую мову» падобная да прыемнага падарожжа падчас вакацый: займальная, разнастайная, яна не пазбаўлена павучальнасці, але нязменна захоўвае лёгкасць. Аўтар і з самім сабою абыходзіцца нязмушана, не хаваючы ўласных сімпатый. Ён не замоўчвае, што лічыць Уленшпігеля персанажам грубым і недасціпным, гэтаксама не хавае і прадузятага стаўлення да рымскага рэнесансу, які вызначаецца «дэманстратыўна аптымістычнай, у сваёй стракатасці нязменна злёгку вульгарнай раскошай быцця». Аўтар адводзіць шмат месца крыніцам, часта захоўваючы арыгінальную моўную форму, адно гэта ўжо стварае пэўнае ўражанне.

Бруна Прайзэндорфэр
Als unser Deutsch erfunden wurde. Reise in die Lutherzeit
(Калі вынайшлі нашу нямецкую мову. Падарожжа ў лютэраўскія часы)
Выдавецтва «Галіяні Ферлаг»
Берлін, 2016, 496 стар.
ISBN 978-3-86971-126-3