Маргарэта Cтакоўскі Свабода ніжэй пояса

Margarete Stokowski: Untenrum frei Foto: © Rowohlt Verlag, Reinbek bei Hamburg, 2016 Пра тое, як любая дзяўчынка нібы мімаходзь усведамляе, што яе цела само па сабе ёсць непаўнавартасным, патрабуе апрацоўкі і паляпшэння, спакойна і выразна піша аўтарка, якая набыла вядомасць як калумністка «тац» і «Шпігель анлайн». Пры гэтым яна зусім не імкнецца зганіць макіяж, высокія абцасы і паголеныя падпахі. Яе, хутчэй, цікавіць пытанне, дзе праходзіць мяжа паміж уласнымі ўяўленнямі пра прыгажосць і засвоеным грамадскім прымусам. «Што заўгодна прыгажэйшае, калі робіцца добраахвотна і ёсць вынікам уласнага свядомага выбару, а для гэтага як мінімум трэба ведаць альтэрнатывы», — піша Стакоўскі.
Яна сумняваецца, што маладыя дзяўчаты ў дастатковай ступені знаёмыя з альтэрнатывамі стэрэатыпным ролевым вобразам, адпаведна нельга гаварыць пра сапраўдную свабоду выбару. Гэтая несвабода зноў жа, па словах аўтаркі, адлюстроўвае агульную грамадскую несвабоду. «Мы не можам быць свабоднымі ніжэй пояса, будучы несвабоднымі вышэй пояса», — так гучыць цэнтральны тэзіс гэтай кнігі. Жанчыны яшчэ болей за мужчынаў пакутуюць ад браку свабоды, таму яна рашуча абірае феміністычную перспектыву.

Маргарэта Cтакоўскі
Untenrum frei
(Свабода ніжэй пояса)
Выдавецтва «Ровальт Ферлаг»
Райнбэк ля Гамбурга, 2016, 256 стар.
ISBN 978-3-498-06439-6