КЛ. Гісторыя нацыянал-сацыялістычных канцэнтрацыйных лагераў

Nikolaus Wachsmann: KL. Die Geschichte der nationalsozialistischen Konzentrationslager Фота: © Siedler Verlag, München, 2016 (...) Да гэтага часу не існавала цэласнай ды маналітнай гісторыі канцэнтрацыйных лагераў СС. Нікалаўс Ваксман, які нарадзіўся ў 1971 годзе ў Мюнхене, атрымаў адукацыю ў Вялікабрытаніі і сёння выкладае ў Лонданскім універсітэце, убачыў гэты прагал і ўзяўся за працу. Вынікам стала кніга, якая раскрывае гэтую цяжкую і складаную тэму з раней нябачанай разнастайнасцю перспектыў. Нават перад абліччам бяскрайняга мора пакутаў і гора ахвяраў, прорваў фанатызму, брутальнасці і эгацэнтрызму з боку злачынцаў, а таксама складана зразумелай шэрай зоны паміж гэтымі полюсамі аўтар не адыходзіць ад сваёй пазіцыі, якая вызначаецца аналітычнай дакладнасцю і чалавечай эмпатыяй, і гісторыку ўдаецца на працягу 700 старонак трымаць чытача ў інтэлектуальным напружанні.
У кнізе паслядоўна і паэтапна разглядаецца, як развівалася сістэма лагераў, якімі былі яе функцыі і як яны змяняліся з часам, якімі былі структура і ментальнасць лагерных падраздзяленняў СС, як у атачэнні ставіліся да КЛ (Ваксман карыстаецца гістарычным скарачэннем, а не больш жорсткім пасляваенным варыянтам «KЦ»). Але ключавую ролю ў гэтым выкладзе адыгрываюць шматлікія сведчанні вязняў, часта пераплеценыя між сабою паводле пэўнага матыву.

Нікалаўс Ваксман
KL. Die Geschichte der nationalsozialistischen Konzentrationslager
(КЛ. Гісторыя нацыянал-сацыялістычных канцэнтрацыйных лагераў)
Выдавецтва «Зідлер Ферлаг»
Мюнхен, 2016, 992 стар.
ISBN 978-3-88680-827-4