Ульрыка Эдшмід Чалавек, які падае

Ulrike Edschmid: Ein Mann, der fällt Foto: © Suhrkamp Verlag, Berlin, 2017 Чалавек, які падае ў рамане Ульрыкі Эдшмід, ніякага імя не атрымаў. На ўсёй апавядальнай дыстанцыі ён – толькі «Ён».
Дык вось, Ён кажа ў бальніцы, што ўпаў, як той, што падае на карціне Макса Бекмана «Падзенне», – галавою ўніз, з выцягнутымі рукамі. Урачы ў бальніцы знаходзяць назву для  наступстваў падзення: contusio spinalis, сцісканне спіннога мозгу. Застаецца яшчэ слабая надзея на незакранутыя групы нервовых валокнаў. Але ясна, што пасля гэтага дня, пасля 27 ліпеня 1986 года, нічога больш не будзе такім, якім было раней.
Захапляе ў гэтай кнізе, якая, паводле заўвагі самой Эдшмід ў «Дадатку», грунтуецца на фактах, знойдзеная аўтаркай танальнасць. Яна цалкам пазбаўлена пафаса і сентыментальнасці. З пэўнай адлегласці, ледзь не холадна апавядальніца назірае за чалавекам, сваім мужам, які застанецца ім і пасля няшчасця, за яго спробамі адваяваць прынамсі частку ранейшага жыцця, якія падганяюцца шалам і роспаччу і зноў нішчацца страхам. (…) Таму што «Чалавек, які падае» – не толькі стрымана расказаная гісторыя кахання – а гаворка ідзе менавіта пра яго, але і дакладны сейсмограф вялікіх перамен, якія перажывае горад (Берлін) з 1986 года да пачатку новага тысячагоддзя. Мяняецца дом, мяняюцца і людзі ў ім. (…) Менавіта змены палітычных эпох назірае ў прыватным аспекце і фіксуе Эдшмід.

Ульрыка Эдшмід
Ein Mann, der fällt
Выдавецтва „Suhrkamp Verlag“
ISBN 978-3-518-42581-7
199 стар.