Тэрэзія Энцэнсбергер Калька

Theresia Enzensberger: Blaupause Foto: © Carl Hanser Verlag, München, 2017 Луіза Шылінг з Берліна, дачка прыстойных бацькоў, у 1921 годзе паступае ў Веймарскі «Баўхаўз».
Славалюбная і адначасова наіўная апавядальніца ў рамане «Калька» з захапленнем пачынае вывучаць архітэктуру. Яна актыўна падключаецца да эзатэрычнага кола, што групуецца вакол швейцарскага мастака і тэарэтыка містыкі прыроды Ёганэса Ітэна, які тады адным з першых быў запрошаны выкладаць у «Баўхаўзе». Неўзабаве дзяўчына ўжо верыць, што з дапамогай рытулаў посту і фізічнай культуры знайшла доступ да мастацтва і набыла новых сяброў. У коле «апосталаў» Ітэна яна знаёміцца з Якабам, студэнтам-дэндзі, які марочыць галаву не ёй адной.
Аднак за першым каханнем наступае першае расчараванне. За першым захапленнем – першая разгубленасць недаверу. «Калька», літаратурны дэбют Тэрэзіі Энцэнсбергер, – гэта раман з храналагічным развіццём сюжэту, класічная гісторыя cталення з мноствам гістарычных падрабязнасцей.
У сваім рамане аўтарка паказвае, як надае сабе правы таленавітая жанчына дваццатых гадоў, якая ўспрымаецца як асоба на дзіва па-за часам. Па-за часам, таму што гісторыя студэнткі «Баўхаўза» паказвае, якім чынам патрыярхальныя структуры могуць маніфеставацца нават ва ўяўна прагрэсіўным грамадстве – і што варта змагацца з імі.

Тэрэзія Энцэнсбергер
Blaupause
Выдавецтва «Carl Hanser Verlag»
ISBN 978-3-446-25643-9
256 стар.