Марыён Пошман Хваёвыя астравы

 Marion Poschmann: Die Kieferninseln Foto: © Suhrkamp Verlag, Berlin, 2017 «Хваёвыя астравы» – надзвычай смешная кніга. І гэта пры тым, што абставіны, на якіх грунтуецца аповяд, наўрад ці маглі б быць больш журботнымі. Галоўны персанаж, нямецкі культуролаг, якога завуць Гільберт Зільвестэр (сфера яго заняткаў на сённяшені дзень і адначасова сфера акадэмічнай катастрофы – даследаванне барод і вусоў), (…) уцякае з дому, бо падазрае, што жонка здраджвае яму. Праўда, ніякага сведчання гэтаму, акрамя аднаго сну, няма, аднак чалавека, які перажыў у жыцці столькі няўдач, заносіць так далёка, як толькі ён можа сабе ўявіць: бліжэйшым авіярэйсам – у Японію («у цэлым адны толькі бязвусыя і безбародыя асобы»). Познім летам ён выпадкова сустракае ў Токіо студэнта Ёса Тамагочы, які са страху перад экзаменам збіраецца скончыць жыццё самагубствам. Рэдзенькая казліная бародка робіць маладога мужчыну ў вачах немца сімпатычным, а для студэнта неспадзяваная сустрэча азначае канец суіцыдальных памкненняў, таму што Зільвестэр бачыць цяпер новую задачу свайго жыцця ў захаванні жыцця Тамагочы.
Абодва выпраўляюцца разам у пілігрымку не на жыццё, а на смерць, з двума кнігамі ў багажы ў якасці кіраўніцтва: «Поўным дапаможнікам па самагубству» са спісам рэкамендаваных прывабных месцаў для суіцыду і славутай, напісанай больш за трыста гадоў таму падарожнай кнігай Басё «Па вузкіх сцежках углыб краіны».

Марыён Пошман
Die Kieferninseln
Выдавецтва „Suhrkamp Verlag“, Берлін, 2017
ISBN 978-3-518-42760-6
164 стар.