Саша Марыяна Зальцман Не памятаючы сябе

Sasha Marianna Salzmann: Außer sich Foto: © Suhrkamp Verlag, Berlin, 2017 Раман пісьменніцы, якая нарадзілася ў 1985 г. у Валгаградзе, вырасла ў Маскве, а пасля пераезду ў Германію пачынала як драматург, кангеніяльна ажыццяўляе тое, што абяцае загаловак. У рамане апавядаецца пра пераадоленне межаў. (…) Аповяд ахоплівае цэлае стагоддзе і тычыцца чатырох пакаленняў адной сям'і. Пры гэтым дзея адбываецца то ў Савецкім Саюзе, то ў Германіі пасля ўз'яднання, то ў сучаснай Турцыі. Аднак гісторыя расказваецца ў рамане зусім не як нейкая шырока абмаляваная панарама, гэта не палатно мастака-баталіста. Петлямі ўспамінаў высокай насычанасці аўтарка хутчэй дае нам магчымасць зазірнуць у складаны гушчар пачуццяў, у якім неўзабаве нічога не застаецца такім, якім здаецца, у тым ліку і пытанне, ці сапраўды існуюць блізняты Антон і Аліса, ці гэта праекцыя асобнага Я.
Раман вылучаецца з масы сучаснай літаратуры маладых. Бо аўтарка не толькі здолела акрэсліць лёгкай рукою гісторыі цэлых жыццяў. Тут дэманструюцца і зноў ставяцца пад сумненне складаныя разгалінаванні сваяцтваў, наглядна паказваюцца напружаныя адносіны паміж пакаленнямі і сябрамі, тут маці становяцца дочкамі, а жанчыны мужчынамі. Разведваючы тое, што не дае нам распасціся ў самым патаемным, аўтарка закранае нерв сучаснасці.

Саша Марыяна Зальцман
Außer sich
Выдавецтва „Suhrkamp Verlag“, Берлін, 2017
ISBN 978-3-518-42762-0
367 стар.