Барбара Цёке Гадзіна спецыялістаў

Barbara Zoeke: Die Stunde der Spezialisten Foto: © Die Andere Bibliothek, Berlin, 2017 Даследаванне злачынстваў нацыстаў выкрыла безліч фактаў, успрымаць якія свядомасць адмаўляецца. Да самых агідных належаць сістэматычныя забойствы агулам больш чым 200.000 хворых як «нявартасныя жыцці» дактарамі, якія апраўдвалі зробленае ідэалогіяй ачышчэння нямецкага спадчыннага матэрыялу. Тое, што медыкі, да этаса якіх належыць прынцып не шкодзіць хвораму, асабіста ўдзельнічалі ў машыне забойстваў, спасцігнуць немагчыма. Тым не менш, неабходна ўсвядоміць, што грамадскае паразуменне адносна этыкі ў медыцыне не можа адбыцца ў Германіі без ведання пра злачынствы ўрачоў у часы нацызма. Але вынікі гістрычных даследаваняў з іх дыстанцыраванымі апісаннямі і статыстыкай, на жаль, не дасягаюць большасці людзей. (…) Паказ забойства хворых – гэта, ва ўсякім разе,  надзвычай патрабавальная ў эмацыянальным і інтэлектуальным аспекце задача. (…) Барбара Цёка ўзялася (…) за яе і пры гэтым распрацавала настолькі ж дыферэнцыраваную, наколькі і зразумелую канструкцыю. Паводле максімы Саўла Фрыдлендэра – надаць памяці імёны –  яна будуе аповяд пра жудасныя падзеі як сімвалічнае зваротнае ператварэнне дзеянняў у чалавечыя галасы. (...) Барбара Цёке напісала гістарычна аўтэнтычную, павучальную і адначасова вельмі хвалюючую гісторыю.

Барбара Цёке
Die Stunde der Spezialisten
Выдавецтва «Die andere Bibliothek», Берлін, 2017
ISBN 978-3-8477-0393-8
300 стар.