Сімона Бухгольц Бетон руж

Simone Buchholz: Beton Rouge Foto: © Suhrkamp Verlag, Berlin, 2017 Тыя, што знаходзяцца наверсе, – прагныя, няздольныя і карумпаваныя. Таго, хто гэта аднойчы зразумеў, – напрыклад, дзякуючы знаёмству з дэтэктывамі Сімоны Бухгольц,  наўрад ці здзівіць, што яны маюць яшчэ і садысцкія схільнасці і ў свой вольны час пераязджаюць насмерць маладых веласіпедыстак.
Прывітанне, Гамбург! Часціты Рылі, пракурор з дэтэктываў Сімоны Бухгольц, зноў выправілася ў дарогу. (…)
Часціты Рылі – гэта персаніфікаваны сусветны смутак, фігура, апісанне якой даецца праз тое, што яе характэрызуе: гэта алкаголь, скураная куртка, старая музыка і сябры з дробязнымі крымінальнымі ўчынкамі. Ну і, само сабою, цыгарэты. (…)
Крытыка ідэалогіі ў раманах Бухгольц амаль не выходзіць за межы апісанага на пачатку класавага антаганізму, але не адпавядае свайму прадмету. Гэта не раман пра сучаснае грамадства, а фэнтазі з горадам на заднім плане, чорна-белая карціна свету – частка канцэпцыі.
Галоўнае ж тут – «Як»: высокі тэмп, мноства эфектных канцовак, вельмі, вельмі добрая мова.  З упэўненасцю ва ўласным стылі аўтарка то налье тут лужу крыві, то пырсне там пару кропель ванітаў, то пакажа сцэну катавання. Так узнікае шыкоўная змрочнасць, нібы адмыслова створаная як фон для вобраза, які напрошваецца на ролю фігуры ідэнтыфікацыі для акадэмічна адукаванага сярэдняга слоя грамадства: з кар'ерай чыноўніцы, але з уласнага пункту гледжання адна з прыгнечаных і абдзеленых.

Сімона Бухгольц
Beton Rouge
Выдавецтва «Suhrkamp Verlag»
ISBN 978-3-518-46785-5
227 стар.