Моніка Гаер Усё настолькі светлае там, наперадзе

Monika Geier: Alles so hell da vorn Foto: © Ariadne im Argumentverlag, Hamburg, 2017 Серыйную гераіню Монікі Гаер у апублікаваных на гэты час сямі дэтэктывах завуць Бетына Боль. (…) Актуальныя расследаванні вядуцца бязладна. Паліцэйскі, якога застрэлілі ў бардэлі, быў добрым знаёмым і калегай Бетыны. Таму яе далучаюць да спецыяльнай камісіі, якая расследуе шаленства маладой прастытуткі. Бетына, якая разрываецца паміж службовымі абавязкамі і інстынктам, хоць і хаатычна, але ж нейкім чынам заўсёды апынаецца ў цэнтры падзей, знаходзіць правільных сведкаў, задае правільныя пытанні і нават страляе, ратуючы чужое жыццё. Гэтую жанчыну немагчыма не любіць, таму што яна, нягледзячы на пастаянную змогу, адначасова робіць шмат спраў.
Вялікі камплімент аўтарцы: яе раман захапляе нечаканымі і лагічнымі паваротамі, загадка забойства ў Франкфурце абсалютна арганічна перарастае ў маштабнае расследаванне, якое ахоплівае тры федэральльныя зямлі, закранаюцца і па-новаму і без клішэ  распрацоўваюцца тэмы гандлю дзяўчатамі і злачынствы над дзецьмі.
На заднім плане пагрозліва і змрочна падцікоўвае баязлівасць правінцыі, а рашэнне абавязкова застаецца ў маральных адносінах незадавальняючым. Гаер валодае ўсім комплексам сродкаў: гэта экшн і пранікненне, сатыра і знаходжанне глыбейшага значэння, грандыёзная абмалёўка вобразаў і элегантная мова, у тым ліку і пірмазэнская гаворка. На рэдкасць добры дэтэктыў.

Моніка Гаер
Alles so hell da vorn
Cерыя «Арыядна» ў выдавецтве „Argumentverlag“,
Гамбург, 2017
ISBN 978-3-86754-223-4
352 стар.