Магнус Брэхткен Альберт Шпеер. Адна нямецкая кар'ера

Magnus Brechtken: Albert Speer. Eine deutsche Karriere Foto: © Siedler Verlag, München, 2017 Магнус Брэхткен надаў сваёй доўгачаканай біяграфіі Шпеера падзагаловак «Адна нямецкая кар'ера», не толькі таму, што архітэктар Гітлера пасля зняволення пачаў сумніўную другую кар'еру выключна папулярнага сведкі, але і таму, што хоча апісаць у гэтай кнізе «тыпаж немца-бюргера, які свядома стаў нацыянал-сацыялістам, а пасля 1945 года не захацеў  сумленна апраўдацца за свае ўчынкі і не пераканаўся ў неабходнасці апраўдання». Галоўны тэзіс гучыць так: кар'ера Шпеера была рэпрэзэнтатыўнай. «Шпеер вылучаўся, аднак быў адначасова і прыкладам усіх тых, хто з падобнымі, хоць і больш сціплымі амбіцыямі актыўна дзейнічаў на карысць нацыянал-сацыялізма, быў яго апорай і фармаваў яго». Брэхткен, намеснік дырэктара Мюнхенскага інстытута сучаснай гісторыі, больш за дзесяць гадоў даследаваў матэрыял па тэме і наважыўся ажыццявіць многае: напісаць біяграфію Шпеера, высветліць маніпулятыўную сілу палітычных мемуараў, даць аналіз пасляваеннага грамадства і звесці рахункі, часткова вельмі жорстка, з уласным цэхам. І ажыццявіў усё гэта ў адным натхнёным матэрыяле.

Магнус Брэхткен
Albert Speer. Eine deutsche Karriere
Выдавецтва „Siedler Verlag“
ISBN 978-3-8275-0040-3
912 стар.