Грэгар Гізі Аднаго жыцця замала. Аўтабіяграфія

Gregor Gysi: Ein Leben ist zu wenig. Die Autobiographie Foto: © Aufbau Verlag, Berlin, 2017 Не славалюбства з'яўляецца «праблемай» славалюбных людзей, «а пытанне, ці здольныя яны авалодаць сваім славалюбствам ці яно авалодвае імі». Падрахунак пасля прачытання: без славалюбства Гізі не пратрымаўся б непашкоджным свае апошнія пяцьдзесят гадоў. (…) Бацька Гізі выхоўваў сына і дачку ў камуністычным духу. Дачка ў 80-х гадах больш не магла трываць абмежавальную палітыку ГДР. Бацька дапамог ёй эміграваць. Сын застаўся верным сацыялізму, ніжэйшай прыступцы камунізма, і не адступіўся ад ідэі, што «жорсткасць халоднай вайны» і недасведчанасць людзей ва ўладзе разам з іх ўпэўненасцю ў тым, што яны заўсёды маюць рацыю, загубілі палітычную сістэму ГДР. Найвялікшым праціўнікам ГДР, як сцвярджае Гізі,  была не знешняя варожасць, а сама сістэма. (…)
Гэта сумленная аўтабіяграфія. Гізі гаворыць пра сябе адкрыта. Ён выдатна разбіраецца ў абставінах у ГДР. Таму яго кніга з'яўляецца гістарычным творам, яна захавае сваё значэнне надоўга. Найбольш цікавыя тыя фрагменты, дзе аўтар распавядаае пра першы час Партыі дэмакратычнага сацыялізму, пераемніцы САПГ. Гізі – увасабленне энергіі, якім ён з'яўляецца, член САПГ, якім ён быў, – атрымаў пасаду старшыні ПДС так, як цнатлівая дзяўчына нараджае дзіця. Сёння ён тлумачыць гэта тым, што неабходна было ўзяць на сябе адказнасць за мінулае і што ў яго проста яшчэ захавалася сацыялістычнае мысленне.

Грэгар Гізі
Ein Leben ist zu wenig. Die Autobiographie
Выдавецтва „Aufbau Verlag“, Берлін, 2017
ISBN 978-3-351-03684-3
538 стар.