Юрген Каўбэ Пачаткі ўсяго

Jürgen Kaube: Die Anfänge von allem Foto: © Rowohlt Berlin Verlag, Berlin, 2017 Патрабавалася мужнасць, каб «сканцэнтравацца на пачатках», – так пісаў аднойчы Юрген Каўбэ. А яшчэ неабходна была «высокая ўспрымальнасць да філасофіі гісторыі». Мужнасць і такую  ўспрымальнасць засведчыў Каўбэ, загадчык аддзела літаратуры і мастацтва газеты «Франкфуртэр Альгэмайнэ Цайтунг» і адзін з яе выдаўцоў у сваім даследаванні, назва якога абяцае чытачу, што ён будзе мець справу з энцыклапедыяй пачаткаў. (…) Але для Юргена Каўбэ важна высветліць менавіта «навошта» – безумоўна, не ў сэнсе чыстага функцыяналізма. За дужкі ў значнай ступені выносіцца якраз гісторыя тэхнікі. Так у другім раздзеле разглядаюцца не пачаткі выкарыстання агню, а гісторыя гатавання ежы і імплікацыі гэтай гісторыі, часы «зубоў і свят»; аўтара цікавяць пачаткі не плуга, а сельскай гаспадаркі, не вынаходства крана ў антычныя часы, а гісторыя горада. У цэнтры ўвагі знаходзяцца не матэрыяльныя тэхнічныя прыстасаванні, а сімвалічныя аперацыі: пачаткі гаварэння і мовы, мастацтва, рэлігіі, музыкі, пісьменства і матэматыкі, пачаткі танца, дзяржавы, права і грошай, пачаткі апавядальнасці і манагамнага шлюбу. (…) У цэлым «Пачаткі ўсяго» абяцаюць натхняльнае і займальнае чытанне.

Юрген Каўбэ
Die Anfänge von allem
Выдавецтва «Rowohlt Berlin Verlag»
ISBN 978-3-87134-800-6
400 стар.