Лутц Клевэман Лемберг. Забыты цэнтр Еўропы

Lutz C. Kleveman: Lemberg. Die vergessene Mitte Europas Foto: © Aufbau Verlag, Berlin, 2017 Восенню 1990 г. жыхары Львова зносілі помнік Леніну. Урэшце рэшт гранітны цокаль паддаўся, людзі хуценька падбеглі, узмахнулі молатамі, каб канчаткова разбурыць сімвал уладарання саветаў, і спыніліся. Пад гранітнай абліцоўкай цокаль быў складзены з надмагільных камянёў з надпісамі на іўрыце. У 1944 г. немцы разбурылі яўрэйскія могілкі, а саветы потым выкарыстоўвалі раскіданыя камяні ў будаўнічых мэтах.
Гэтую лаканічную сцэну журналіст Лутц Клевэман апісвае ў сваім партрэце Львова, які нагадвае то эсэ, то гістарычнае даследаванне, то турыстычны даведнік. Апісаны эпізод з'яўляецца метафарай засыпанай пылам часу і траўмаванай гісторыі горада, якую вызначалі таталітарныя рэжымы апошняга стагоддзя. Усяго некалькі выпадковых удараў молатам было дасткова для таго, каб выявіць яе.
У перыяд з 1914 па 1991 год Лемберг, Львоў, па-ўкраінску Львіў належаў сямі розным дзяржавам, у тым ліку Аўстра-Венгрыі і Польшчы, Савецкаму Саюзу і Ўкраіне. У 40-х гадах поліэтнічнае грамадства горада, сумесь з яўрэяў, палякаў, украінцаў, армян, немцаў, зазнала сталінскі тэрор, а потым знішчальную вайну СС. У канцы 40-х гадоў у Львове амаль не было насельнікаў, якія б жылі там не менш дзесяці гадоў. Оперны тэатр і барочныя архітэктурныя ансамблі ў цэнтры горада перажылі вайну амаль непашкоджанымі – яўрэйскае ж насельніцтва было вынішчаана немцамі, а палякаў выгнаў Сталін. Горад зданяў.

Лутц Клевэман
Lemberg. Die vergessene Mitte Europas
Выдавецтва „Aufbau Verlag“, Берлін, 2017
ISBN 978-3-351-03668-3
315 стар.