Герд Кёнэн Чырвоная фарба. Вытокі і гісторыя камунізма

Gerd Koenen: Die Farbe Rot. Ursprünge und Geschichte des Kommunismus Foto: © C. H. Beck Verlag, München, 2017 Чым быў камунізм? Паводле Брэхта, простым, якое цяжка зрабіць. Гуньчаньчжуі – кітайская апісальная назва гэтага вышэйшага ідэала і канчатковай мэты партыі – мае прыкладна такое значэнне: «калектыўнае адраджэнне ўладарання справядлівасці». (…) У манументальным даследаванні Герда Кёнэна пра «вытокі і гісторыю камунізма» чытач знойдзе ўсе гэтыя азначэнні, афарызмы, самаапісанні і шмат іншага. Адной з характарыстык камунізма Кёнэн, натхнёны раманам «Ціхі Дон», за які Міхаіл Шолахаў атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры, лічыць «напружанасць паміж найвышэйшым і найніжэйшым, паміж гуманізмам і тэрорам». (…) Кёнэн не мае даверу да таннай, занадта часта спалучанай з ліберальнай самазадаволенасцю формулай пра «канец камунізма». Ён піша ў духу крытычнай «рукапашнай сутычкі», пярэчыць папулярным тэзісам – напрыклад, Эрнста Нольтэ ці Эрыка Хобсбаўма. З першай старонкі аўтар перакрэслівае ўсе спадзяванні на тое, што яго кніга – падручнік, традыцыйнае апісанне з антыкварным намерам. Ён будуе яе, пачынаючы з міфічных аповядаў, пераходзіць да пачаткаў цывілізацыі і заканчвае апошнімі паведамленнямі Камуністычнай партыі Кітая, расказвае пра бунтароў кшталту Томаса Мюнцэра і Геарга Бюхнера, паказвае свет Карла Маркса, візіі будучыні вачыма Аўгуста Бебеля, палітычныя стратэгіі Леніна, логіку тэрора і ілюзіі халоднай вайны.

Gerd Koenen
Die Farbe Rot. Ursprünge und Geschichte des Kommunismus
C. H. Beck Verlag, München, 2017
ISBN 978-3-406-71426-9
1133 Seiten