Пэр Леа, Максіміліян Штайнбайс, Даніэль-Паскаль Цорн Размаўляць з правымі.
Дапаможнік

Per Leo, Maximilian Steinbeis, Daniel-Pascal Zorn: Mit Rechten reden. Ein Leitfaden Foto: © Klett-Cotta Verlag, Stuttgart, 2017 Ці ты можаш, павінен і хочаш гутарыць з прыхільнікамі новых правых? Гэтыя пытанні задаюць самім сабе і сваім чытачам гісторык Пэр Леа, філосаф Даніэль-Паскаль Цорн і юрыст Максіміліян Штайнбайс. Свой сумесны твор «Размаўляць з правымі» з падзагалоўкам «Дапаможнік» яны разумеюць як «інтэрвенцыю» супраць «пазіцыі спадзявання» і  «нервознасці». Абедзве апошнія ўласцівасці вызначаюць сучасныя дэбаты лева-ліберальнага мэйнстрыму – напрыклад, па пытаннях палітыкі адносна бежанцаў або ролі ісламу ў Еўропе. (…) «Справа» – гэта для Леа, Цорна і Штайнбайса не больш ці менш стабільная палітычная пазіцыя накшталт «кансерватыўнай» ці «ліберальнай», а пэўная манера гаварыць, якая складаецца з шапатлівай недакладнасці, міфатворчасці і ніколі не выходзячай з круга гульні з інсцэніраванымі ўвасабленнямі злачыннасці і ахвярнасці. Гэтая імпульсіўная моўная гульня, якая звяртае на сябе ўвагу ў каментарах у Інтэрнэце, жыве тым, што выступае спачатку з драўляным молатам аргументацыі, а пры самым лёгкім сустрэчным ветрыку займае слязлівую позу ахвяры. Гэтым правакуюцца заўсёды аднолькавыя рэфлексы агіды і адмежавання. Мысленчая дакладнасць, няўзрушанасць і цярпенне маглі б пакласці канец гэтаму кругазвароту з прычынення крыўды і пакрыўджанасці. (…) Наколькі іранічна высветленай і асветленай бывае часам танальнасць трох аўтараў, настолькі сур'ёзна ўспрымаюць яны задачу нанова ажывіць вытаптанае поле бітвы, выкінуць за борт мараль на карысць большай лагічнасці і зноў услухоўвацца. Тады ворагі зноў могуць стаць праціўнікамі.

Per Leo, Maximilian Steinbeis, Daniel-Pascal Zorn
Mit Rechten reden. Ein Leitfaden
Выдавецтва „ Klett-Cotta Verlag“, Берлін, 2017
ISBN 978-3-608-96181-2
183 стар.