Маркус Мэц / Геарг Зэслен Свабода і кантроль. Гісторыя не да канца вызваленага раба

Markus Metz/Georg Seeßlen: Freiheit und Kontrolle. Die Geschichte des nicht zu Ende befreiten Sklaven Foto: © Suhrkamp Verlag, Berlin, 2017 Хвалюючая розніца паміж свабодай і кантролем і іх ідэнтычнасць – так можна сфармуляваць праблему, якой Геарг Зэслен і Маркус Мэц прысвячаюць сябе ў сваёй кнізе. Праблема вядома кожнаму, я ведаю яе па французскай рэвалюцыі. Лозунгамі рэвалюцыі былі «свабода, роўнасць, брацтва», але зразумела, што прэтэнзія на роўнасць не сумяшчаецца з патрабаваннем свабоды. Прапаганда хоча абараніць мноства роўных сясцёр і братоў ад свабоды, умовай якой з'яўляецца няроўнасць. «Нам неабходны кантроль» – гэты палітычны слоган часта можна было ўбачыць на плакатах. (…) Тое, што чалавек – гэта не да канца вызвалены раб, відавочна. Ён – раб, які па сваёй магчымасці ўжо мог здагадацца, чым стане яго вызваленне. Ва ўсякім разе ён ведае сваю несвабоду: як адзначаюць аўтары, «узніклі дзве новыя формы фундаментальнага падданага: чалавек, які выключаны з рынку (вынік яго працы не прадаецца, ён не мае ўласнасці і крэдыту, яго коды не даюць доступу ні да чаго), і чалавек, які ўсё жыццё жыве ў пазыках».
Аўтары ўзнімаюць чытачоў на грэбень сваіх думак. Яны сапраўдныя майстры эсэ, жанра, які спрабуе ўзорна справіцца з праблемай свабоды і кантроля.

Маркус Мэц / Геарг Зэслен
Freiheit und Kontrolle. Die Geschichte des nicht zu Ende befreiten Sklaven
Выдавецтва «Suhrkamp Verlag», Берлін, 2017
ISBN 978-3-518-12730-8
461 стар.