Ронэн Штайнке Мусульманін і яўрэйка

Ronen Steinke: Der Muslim und die Jüdin Foto: © Berlin Verlag, Berlin, 2017 Гестапаўцы з'яўляліся рэгулярна. Урач-егіпцянін у Шарлотэнбургу, прэстыжным раёне Берліна, у 1943 г. занадта часта выпісваў бюлетэні людзям, прывезеным у Германію на прымусовыя работы. Калі да яго ўрываліся каты-эсэсаўцы, іх супакойвала ў рэгістратуры мусульманка Надзія. Тое, што яна заўсёды насіла хустку, а ўрач часам казаў ёй пару слоў на арабскай мове, гестапаўцаў не бянтэжыла, бо нацысты лічылі мусульман патэнцыйнымі саюзнікамі ў барацьбе супраць яўрэяў і англійскіх каланізатараў на Ніле. Але асістэнтка доктара хавала пад хусткай не толькі свае валасы, а і само жыццё. Таму што Надзія на самай справе была Аннай, семнаццацігадовай яўрэйкай, якую шукала гестапа. (…) Выратаванне Анны Борас урачом і яго сябрамі-мусульманамі з усімі маскарадамі, падробкай дакументаў, нагрувашчваннем ілжы магло б належаць да нейкай арабскай казкі, але адбывалася ў самым цэнтры гітлераўскага Берліна. На працягу цэлага чалавечага жыцця пра гэтыя смяртэльна небяпечныя махлярскія п'есы, напісаныя жаданнем выжыць, ведала толькі невялікае кола нашчадкаў. І вось Ронэн Штайнке, журналіст газеты «Зюддойчэ Цайтунг» і аўтар біяграфіі славутага нямецкага юрыста Фрыца Баўэра, захапляльна наблізіў далёкую па часе гісторыю да чытача.

Ронэн Штайнке
Der Muslim und die Jüdin
Выдавецтва «Berlin Verlag»
ISBN 978-3-8270-1351-4
208 стар.