Томас Вагнер Застрашальнікі. 1968 год і новыя правыя

Thomas Wagner: Die Angstmacher. 1968 und die Neuen Rechten Foto: © Aufbau Verlag, Berlin 2017 На рызыкоўны шлях выходзіць (…) рашучы левы сацыёлаг Томас Вагнер са сваёй кнігай  «Застрашальнікі. 1968 год і новыя правыя» (выдавецтва „Aufbau Verlag“). Ён верыць, што адкрытая спрэчка дае большы плён, чым адмова ад абмеркавання, і таму не толькі чытае тэксты сучасных правых інтэлектуалаў, але і наведвае іх самых значных пратаганістаў. (…) Ён размаўляе з імі не звычайнай мовай выкрывальніка, які даследуе экстрэмізм і загадзя ведае, што на самай справе думаюць і чаму вераць яго суразмоўцы, а як цікаўны аматар дыскутаваць. У гэтым, несумненна, і заключаецца прывабнасць яго незвычайнай кнігі. (…)
З гэтай вельмі хвалюючай кнігі даведваешся, што не левыя галоўны праціўнік новых правых, а ліберальнае бюргерства. І не правыя галоўны праціўнік артадаксальных левых, а ліберальнае бюргерства. Таму, хто начытаўся шматлікіх ідэй «папярэчнага фронту», у якіх нацыянальны сацыялізм і сацыяльны нацыяналізм вось-вось супадуць, адкрытыя свету, прыязныя да капіталізма, ліберальныя, грамадзянскія, трохі старамодныя цэнтрысцкія перакананні здаюцца перспектыўнымі і інтэгратыўнымі, як ніколі.

Томас Вагнер
Die Angstmacher. 1968 und die Neuen Rechten
Выдавецтва «Aufbau Verlag»
ISBN 978-3-351-03686-7
336 стар.