Хуткі ўваход:
Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1)Перайсці наўпрост да другога ўзроўню навігацыі (Alt 3)Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)
CybertyВыява: © Goethe-Institut

Cyberty: правы чалавека ў віртуальнай прасторы

Цягам апошніх месяцаў анлайну ў нашым жыцці стала значна больш: не толькі асабістая камунікацыя, але і праца, і нават сустрэчы з сябрамі – усё перамясцілася ў інтэрнэт. Часам можа здавацца, што анлайн – гэта перамога ананімнасці і свабоды, месца без правілаў і правоў. Але ўслед за людзьмі ў анлайн пераходзяць і правы чалавека. Што гэта азначае для інтэрнэт-карыстальнікаў і карыстальніц? Каб разабрацца ў гэтым, Гётэ-Інстытут сумесна з праваабарончай арганізацыяй Human Constanta ініцыяваў Cyberty: адукацыйны праект аб правах чалавека ў лічбавую эпоху.
 
Асобныя мерапрыемствы запланаваны спецыяльна для прадстаўнікоў і прадстаўніц грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і медыя. Наша мэта – стварыць супольнасць экспертаў з розных сфер, каб даць ім навыкі і веды аб ролі правоў чалавека ў лічбавай трансфармацыі, а таксама натхніць на іх прасоўванне ў Беларусі.
 
Актуальная інфармацыя пра мерапрыемствы ў межах праекту будзе з'яўляцца на адмысловым сайце cyberty.tilda.ws. Сачыце за абнаўленнямі таксама ў нашых сацыяльных сетках і дасылайце заяўкі на ўдзел!

Кантактная асоба:

Gubskaja.Alexandra.extern@goethe.de