Creative Cluster

Флаер Выява: © Goethe-Institut

Праект Гётэ-Інстытута «Creative Clusters» адрасаваны крэатыўным прадпрымальнікам, куратарам, прадстаўнікам і менеджарам сучаснага мастацтва і культуры, актывістам з Беларусі і Германіі. Гэта людзі, якія штодня сваімі высілкамі імкнуцца палепшыць творчае асяроддзе і ўмовы працы ў ім ды зацікаўлены ў далейшым прагрэсе ў гэтай сферы.
 
Праект пакліканы зрабіць унёсак у прафесіяналізацыю актыўных творчых людзей з Беларусі, у павышэнне якасці менеджменту культурных праектаў і мерапрыемстваў, паспрыяць узмацненню структур і, праз гэта, устойліваму развіццю культурнай інфраструктуры ў Беларусі. Яшчэ адной з мэтаў праекта з’язляецца стварэнне сеткі кантактаў паміж двума краінамі-удзельніцамі і, праз гэта, асновы для актывізацыі кааперацыі паміж крэатыўнымі людзьмі.
 
У супрацоўніцтве з КультЦэнтрам «Корпус» у кастрычніку 2018 г. запланаваны дзве працоўныя канферэнцыі для 25–30 удзельнікаў з Беларусі. Падчас гэтых сустрэч рэферэнты з Германіі і Беларусі падзеляцца ведамі і практычным досведам у сферы менеджменту крэатыўных індустрый. Абмен досведам паміж усімі удзельнікамі будзе адыгрываць пры гэтым асноватворную ролю. У лістападзе 2018 г. адбудзецца паездка ў Берлін і Лейпцыг, дзе ўдзельнікі з Беларусі змогуць даведацца больш пра крэатыўныя класцеры знутры ды наладзіць наўпроставыя кантакты з аднадумцамі ў Германіі.

Creative Cluster © Goethe-Institut

Відэа-справаздача аб варкшопах

CREATIVE CLUSTER – відэа-справаздача аб варкшопах, якія адбыліся 29 кастрычніка і 3 лістапада 2018 г.