Хуткі ўваход:
Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1)Перайсці наўпрост да другога ўзроўню навігацыі (Alt 3)Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)
Civil Match© Goethe-Institut

Civil Match

Гётэ-Iнстытут запрашае арганізацыі грамадскага сектара на Civil Match – інтэнсіўны анлайн-нэтворкінг, які дапаможа знайсці партнёраў у 10 краінах, сінхранізаваць каштоўнасці, ствараць сумесныя праекты і, магчыма, нават атрымаць на іх фінансаванне.
 
Фонды, сродкі масавай інфармацыі, моладзевыя асацыяцыі, установы вышэйшай адукацыі і культуры, а таксама іншыя няўрадавыя арганізацыі з Беларусі, Украіны, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы, а таксама Германіі, Францыі, Польшчы і Расіі запрашаюцца ў праграму, якая будзе праходзіць у два этапы:
 
Civil Match 24-26 ліпеня 2020 - 2,5-дзённы інтэнсіўны нэтворкінг для пошуку партнёраў і рэалізацыі трансгранічных праектаў;
Civil Match Forum 21-24 верасня 2020 – 4-дзённы івэнт і магчымасць атрымаць сродкі на трансгранічныя праекты. Падаць заяўку на Civil Match Forum можна будзе пасля Civil Match.
 
Чатыры асноўныя тэмы Civil Match і наступнага Civil Match Forum: плюралізм і медыя, культура і моладзь, адукацыя і вырашэнне канфліктаў.
 
Мэта праграмы – стварыць актыўнае жывое асяроддзе для садзейнічання супрацоўніцтву, інкубацыі ідэй, падтрымкі развіцця новых цікавых праектаў, а таксама засяроджвання ўвагі на эфектыўных міжнародных партнэрствах для арганізацый грамадзянскай супольнасці. Гэта выдатная магчымасць знайсці аднаго або некалькіх партнёраў з іншых краін для ўдзелу ў Civil Match Forum, атрымаць падтрымку для сумеснай распрацоўкі ідэй праектаў і падаць заяўку на фінансавую падтрымку ад Федэральнага Ведамства Замежных Спраў Германіі (FFO).
 
Civil Match ініцыяваны Гётэ Інстытутам ва Украіне сумесна з арганізацыямі «Друга Освіта», WECHANGE ды Федэральным Агенцтвам па Грамадзянскай Адукацыі Германіі. Праграма фінансуецца Федэральным Міністэрствам Замежных Спраў Германіі.
 
Атрымаць больш падрабязную інфармацыю да падаць заўку на ўдзел можна на сайце
 
civil-match.online
 
Дэдлайн: 22 ліпеня 2020