Ваша прапанова для папаўнення фонду
Паважаныя карыстальнікі Медыя-аўтобуса «DeutschExpress»!
Калі Вы ня можаце знайсці тую ці іншую кнігу альбо носьбіт інфармацыі ў фондзе Медыя-аўтобуса і хацелі б зрабіць прапанову для яе/яго набыцця, запоўніце, калі ласка, наступны фармуляр.
Звяртаем Вашу ўвагу, што мы, як правіла, набываем толькі тыя носьбіты інфармацыі, якія датычацца сучаснага культурнага, грамадскага і палітычнага жыцця Германіі і толькі пры наяўнасці фінансавых сродкаў. Тэрміновыя прапановы для папаўнення фонду, як правіла, ня могуць быць выкананы, паколькі набыццё матэрыялаў у Германіі займае шмат часу. Чым дакладней будуць Вашыя звесткі пра той ці іншы носьбіт інфармацыі, які Вы прапануеце для набыцця, тым лягчэй мы зможам набыць яго.
Інстытут імя Гётэ ў Мінску гарантуе Вам поўную канфедэнцыяльнасць Вашых прыватных дадзеных.