Футбол у Германіі Заўзейце з намі! Факты, фанаты і зоркі – з нагоды Чэмпіянату Свету па футболе 2018 мы распавядаем пра нямецкую футбольную культуру. А ў нашым тэсце футбольныя філосафы і простыя аматары могуць праверыць свае веды. Фота (фрагмент): © Colourbox Фота (фрагмент): © Picture Alliance/R4341 Факты са свету футбола Шэсць рэчаў, якія вы павінны ведаць пра нямецкі футбол Вы ведаеце правіла «50+1»? Вам вядома, кім быў Берт Траўтман? Прадстаўляем вам шэсць цікавых і кур’ёзных фактаў з краіны футболу Германіі для падтрымання размовы. Фота (фрагмент): © Picture Alliance/Sven Simon Культура футбольных фанатаў у Германіі Багатыя баварцы і рабацягі з Рурскай вобласці «ФК Баварыя Мюнхен», «Барусія Дортмунд» альбо «ФК С-Паўлі»? Для нямецкіх заўзятараў пытанне ўлюбёнага клубу – гэта таксама пытанне тоеснасці і ідэалогіі. Фота (фрагмент): © Picture Alliance, Stephan Rumpf Краіна футболу Германія «Пазітыўныя змены іміджу Германіі ў свеце» «Футбол адыгрывае важную ролю ва ўспрыняцці краін: як ва ўласным, так і пры поглядзе звонку», – кажа філосаф і эксперт у галіне футбола Вальфрам Айленбергер. Размова пра старыя клішэ і новыя сігналы. Фота (фрагмент): © Steve Seiffert (CBpx) Праекты для фанатаў футболу Супрацьдзейнічаць экстрэмісцкім тэндэнцыям Многія немцы захапляюцца футболам. Аднак усё часцей радыкальныя фанаты спрычыняюцца да непрыгожых выпадкаў. Каб супрацьдзейнічаць гэтаму, прадстаўнікі футбольнай сцэны і палітыкі робяць стаўку на праекты для фанатаў па ўсёй Германіі. Наколькі добра ты ведаеш нямецкі футбол? Наколькі добра ты ведаеш нямецкі футбол? Адкажы на пытанні і даведайся, да якога тыпу фанатаў ты належыш. Няправільных адказаў не існуе! Тэст ад Томаса Вінклера © Picture Alliance, Ole Spata Перамога нямецкай нацыянальнай зборнай з лікам 3:2 у фінале ЧС 1954 г. супраць Венгрыі... ... увайшла ў нямецкую гісторыю як «цуд у Берне». ... сталася магчымым дзякуючы нядаўна вынайдзеным заснавальнікам кампаніі «Адыдас» Рудзі Даслерам шыпам. Таму нямецкія гульцы мелі на мокрым ад дажджу газоне бернскага стадыёна «Ванкдорф» перавагу перад камандай Венгрыі, што была фаварытам. ... была пазней названа гісторыкамі эмацыйнай гадзінай нараджэння ФРГ. Зэп Хербергер, трэнер, які ў 1954 г. упершыню прывёў нямецкую зборную да перамогі ў ЧС, таксама ўвайшоў у нямецкую гісторыю (футболу) дзякуючы сваім выказванням. Самая лепшая цытата з Хербергера – ... ... «Пасля гульні як перад гульнёй». ... ...«Вы павінны быць адзінаццаццю сябрамі» – нягледзячы на тое, што першапачаткова гэтыя словы прамовіў Рычард Гірулаціс. У 1919 г. ён выдаў кнігу «Вы павінны быць адзінаццаццю сябрамі, каб здабываць перамогі». ... «мяч круглы». У далёкім мінулым вызначальнай фігурай нямецкага футбола быў Фрыц Вальтэр. Цэнтральны нападаючы і капітан чэмпіёнаў свету 1954 г. ... ... заўсёды гуляў за першы «ФК Кайзерслаўтэрн». ... напэўна, павінен быць удзячным футболу за тое, што перажыў Другую сусветную вайну. Пасля гульні ў лагеры для ваеннапалонных у Румыніі Вальтэра адправіў дахаты савецкі камендант лагера – аматар футболу. ... паводле легенды, больш за ўсё любіў гуляць пад дажджом. Бо калі паветра было вільготнае, яму было лягчэй дыхаць – пасля таго, як, будучы салдатам у вайну, ён захварэў на сухоты. Футбольная Бундэсліга была заснавана толькі ў 1963 г. З 16 ейных чальцоў-заснавальнікаў ... ... гамбургскі клуб «СВ» даўжэй за ўсіх без перапынку заставаўся ў найвышэйшым нямецкім гульнявым класе. Дыназаўр Бундэслігі пакінуў яе толькі ў 2018 г., пасля 55 гадоў знаходжання ў ёй. ...першы «ФК Кёльн» стаўся першым чэмпіёнам Бундэслігі. ... «Барусія Мёнхенгладбах» і «Барусія Дортмунд», якія станавіліся чэмпіёнамі Бундэслігі па пяць разоў, з’яўляюцца самымі паспяховымі клубамі. «ФК Баварыя Мюнхен» трапіў у Бундэслігу толькі ў 1965 годзе, аднак часцей за ўсіх выйграваў з вялікім адрывам. Франц Бекенбаўэр лічыцца «светлым вобразам нямецкага футболу», ... ... бо ён праславіў Германію падчас трох чэмпіянатаў свету: у якасці гульца ў 1974 г. (тады ён стаў чэмпіёнам), у якасці лідара каманды НФС у 1990 г. Акрамя таго, займаючы кіруючую пасаду ў ФІФА, ён паклапаціўся аб тым, каб ЧС 2006 года быў праведзены ў Германіі. ... бо калі ён быў гульцом то цалкам справядліва меў мянушку «Кайзер». ... бо ягоныя словы «Ja, is’ denn heut’ scho’ Weihnachten?» (на баварскім дыялекце: «Так, няўжо сёння Каляды?») з рэкламнага роліка аднаго аператара мабільнай сувязі сталіся крылатымі словамі ў Германіі. Герда Мюлера назвалі «бамбардзірам нацыі», ... ... бо, дзякуючы сваім поспехам, ён пазбавіўся наймення «малы таўсты Мюлер», якое даў яму яго трэнер Златка «Чык» Чайкоўскі ў «ФК Баварыя Мюнхен». ... бо цэнтральны нападаючы з 1966 па 1974 г. забіў у складзе нацыянальнай зборнай 68 галоў у 62 гульнях. Найважнейшы з іх: пераможны гол (у выніку 2:1) у фінальнай гульні з Нідэрландамі на ЧС-1974. ... бо яго спроба выступіць у якасці спевака была поспехам, падобным выбуху бомбы. І сёння падчас шлягер-вечарынак гучыць яго «Dann macht es bumm» узору 1974 г. Нямецкія нацыянальныя зборныя павінны былі сем разоў вырашаць вынікі гульняў у плэй-оф на чэмпіянатах свету і Еўропы шляхам прабіцця адзінаццацімятровых ... ... з іх два разы ў гульнях з Англіяй. Краіна-радзіма футболу мае буйную траўму, звязаную з пенальці, пасля паразаў 1990 і 1996 гг. ... і выйгралі шэсць з іх. Больш ніхто ў сусветным футболе не мае такіх моцных нерваў. ... і прайгралі толькі адзін раз, бо менавіта Улі Хёнэс падчас фінальнай гульні 1976 г. прабіў міма брамы. Стаўшы менеджэрам «Баварыі Мюнхен» Хёнэс дасягнуў нашмат большых поспехаў. Міхаэль Балак шмат гадоў быў найлепшым нямецкім футбалістам. Аднак ён увайшоў у гісторыю спорту як трагічны герой, ... ... бо яму больш за ўсё падабалася гуляць з нумарам «13» на футболцы. ... бо ён, гуляючы ў 2002 г. у складзе свайго клубу «Баварыя Леверкузэн» заняў усяго толькі другія месцы ў трох найважнейшых спаборніцтвах 2002 г.: у Бундэслізе яго клуб заняў другое месца, саступіўшы «Барусіі Дортмунд», у фінале кубку НФС «Баер Леверкузэн» прайграў «Шальке 04», а ў фінале Лігі Чэмпіёнаў «Другі Кузэн» прайграў мадрыдскаму Рэалу. ... бо незадоўга перад ЧС-2010 ён атрымаў траўму, нацыянальная зборная добра выступіла і без яго на турніры ў Паўднёвай Афрыцы – а Балак больш ужо не апрануў белую футболку з выявай арла. Вялікім поспехам для нямецкага футболу стала перамога на Чэмпіянаце свету 2014 г. у Бразіліі. Пасля перамогі ў фінале ў гульні з Аргентынай з лікам 1:0 было зразумела, ... ... што Марыё Гётцэ, які забіў вырашальны гол у фінале, увойдзе ў гісторыю нямецкага футболу. Аднак калі надышоў час ЧС-2018 у Расіі, адораны, але схільны да траўмаў Гётцэ нават не трапіў у асноўны склад каманды. ... што ўпершыню еўрапейская каманда выйграла тытул чемпіёну свету, нягледзячы на тое, што турнір праходзіў у Паўднёвай Амэрыцы. ... што падзейнічаў дух Кампо Бахіі. Нямецкі футбольны саюз (НФС - DFB) заказаў пабудову аднайменнай вёскі для адпачынку класу «люкс» у рыбацкім паселішчы Санта-Андрэ, каб размясціць там зборную падчас турніру. Гэта акцыя лічылася на радзіме спрэчнай – прынамсі да таго, як быў здабыты чэмпіёнскі тытул. Часовы фанат © Picture Alliance, Johannes Simon Ты любіш нямецкую нацыянальную зборную – прынамсі кожныя два гады, калі праходзяць чэмпіянаты свету альбо Еўропы. Тады ты заўзееш разам з усімі і размалёўваешся ў чорна-чырвона-залатыя колеры перад тым, як ісці на публіку. Аднак ты не заўважаеш, як рэгіянальная традыцыйная каманда апусцілася ў трэцюю лігу. Іншыя тыпы: Футбольны філосаф Футбольны фанат Назад да выніку Футбольны філосаф © Artem - fotolia.com Футбол для цябе – найлепшае захапленне ў свеце. У футболе для цябе адлюстроўваецца жыццё, у яго тактычным развіцці ты пазнаеш змены ў грамадстве. Пасля перамогі нямецкай зборнай над Бразіліяй у 2014 г. з лікам 7:1 ты тлумачыў маштаб перамогі станам бразільскай дзяржавы. Ты губляеш сваю стрыманасць толькі падчас дыскусій аб нюансах гульні ў футбол. Іншыя тыпы: Часовы фанат Футбольны фанат Назад да выніку Футбольны фанат © WavebreakMediaMicro - fotolia.com Нямецкі футбол – гэта тваё жыццё, ты сапраўдны фанат. Штосуботу ты падтрымліваеш свой улюбёны клуб. Твая ложкавая бялізна мае колеры тваёй улюбёнай каманды і калі яна прайграе, ты дзве начы запар не можаш заснуць. Каб супакоіцца, ты зноў і зноў паўтараеш як мантру склад тваёй улюбёнай каманды. Іншыя тыпы: Часовы фанат Футбольны філосаф Назад да выніку Абяры адказ