Хуткі ўваход:
Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1)Перайсці наўпрост да другога ўзроўню навігацыі (Alt 3)Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)

Культура футбольных фанатаў у Германіі
Багатыя баварцы і рабацягі з Рурскай вобласці

Фанаты «Барусіі Дортмунд» і брамнік Раман Вайдэнфелер у сектары заўзятараў
Фанаты «Барусіі Дортмунд» і брамнік Раман Вайдэнфелер у сектары заўзятараў | Фота (фрагмент): © Picture Alliance/Sven Simon

«ФК Баварыя Мюнхен», «Барусія Дортмунд» альбо «ФК С-Паўлі»? Для нямецкіх заўзятараў пытанне ўлюбёнага клубу – гэта таксама пытанне тоеснасці і ідэалогіі.

«Найвялікшай зброяй Бундэслігі застаецца мадэль аб’яднанняў фанатаў», – гэткімі словамі хваліў адзін англійскі футбольны актывіст у сакавіку 2018 года ў часопісе «11 Freunde» той факт, што нямецкі футбол захаваў імунітэт супраць татальнай камерцыялізацыі. У Германіі існуе каля 25.000 аб’яднанняў. Наша падборка распавядае пра тое, як сапраўды ставяцца нямецкія фанаты да сваіх клубаў і якую ролю адыгрываюць, напрыклад, палітычная арыентацыя і прыналежнасць да фан-сцэны.

«ФК Баварыя Мюнхен»: звыклыя да перамог

Лідар Бундэслігі «ФК Баварыя», які выйграў шэсць чэмпіянатаў запар, лічыцца клубам з незадаволенай аперэтачнай публікай і мэйнстрымавымі гледачамі. Пры гэтым часта забываюцца пра тое, што ў Мюнхене існуюць добра звязаныя міжсобку групоўкі вельмі зацятых фанатаў. Гэтыя т. зв. «ультрас» выступаюць, напрыклад, супраць расізму. Сезонныя квіткі коштам 140 еўра за стаячыя месцы і 750 еўра за месцы першага класа маюць вынікам тое, што фан-сцэна аўтаматычна складаецца з тых, хто шмат зарабляе.

«Барусія Дортмунд»: быць фанатам – гэта праца

Пра фанатаў адвечнага суперніка «Баварыі» «Барусіі Дортмунд» (BVB) ідзе пагалоска, што яны – вельмі лаяльныя і добра пераадольваюць крызісы. Гэта нагадвае, прынамсі, высунуты фанатамі і аб’яднаннем слоган «сапраўднай любові» – як адмаўленне капіталістычных уздымаў у вышыню і захаплення трансфармацыяй 1990-х. Фанаты BVB вызначаюць сябе ў адрозненне ад фанатаў каманды-суперніка «Баварыі Мюнхен» у якасці здаровых і шчырых. На самой справе «жоўтая сцяна» – паўднёвая трыбуна роднага стадыёна, які змяшчае больш за 80.000 гледачоў – выступае ў якасці ўражвальных кулісаў ідэнтыфікацыі. Пры гэтым часам забываюць пра тое, што і такі клуб, як «Дортмунд», пераважна кіруецца эканамічнымі інтарэсамі. Фанаты аказваюць падтрымку не толькі ў галіне ідэалогіі, але таксама і ставячы рэкорды наведвальнасці гульняў – да 1,4 мільёнаў чалавек за сезон.

«ФК Шальке 04»: «клуб-грашовая бочка» ды адвечны супернік

Фанаты «Шальке 04» Фота (фрагмент): © FC Schalke 04
«ФК Шальке 04», які знаходзіцца на адлегласці 50 кіламетраў у Гельзенкірхене, і «Барусія Дортмунд» лічацца найвялікшымі супернікамі ў гісторыі нямецкага футболу. Іх дуэлі – называныя «Revierderbys» («Рурскае дэрбі») – маюць для фанатаў прыкладна такую ж значнасць, як і фінальныя гульні Лігі чэмпіёнаў. І ўсё-ткі фанаты і аб’яднанні маюць больш агульнага, чым адрозненняў. Хаця «Шальке 04» і мае найбольшую колькасць чальцоў аб’яднання і плоціць больш за 90 мільёнаў еўра за сваіх гульцоў, шалькійцы як і BVB разглядаюць сябе ў якасці клуба рабочага класу, што абапіраецца на доўгую традыцыю існавання ў якасці «клуба-грашовай бочкі», якая амаль мяжуе з містыкай.

«РБ Лейпцыг»: антытрадыцыйны клуб

Адносна новы спаборнік у гульні за верхнія радкі ў табліцах – гэта клуб «РБ (ад ням. Rasenballsport – Гульні з мячом на газоне) Лейпцыг». Клуб быў заснаваны ў 2009 годзе пры 99-працэнтным удзеле канцэрну «Рэд Бул». «Пластыкаваму клубу», з якога смяяліся і фанаты, і спецыялізаваная прэса, удалося, гуляючы, узняцца з пятай лігі ў першую. Клуб нават ужо выступаў у Лізе чэмпіёнаў. Жартаўнікі сцвярджаюць, што сапраўдных фанатаў Лейпцыга не існуе, аднак на кожную гульню прыходзяць каля 30.000 гледачоў. Ужо даўно не было такога, каб усе квіткі на «Рэд-Бул-Арэну» – родны стадыён «РБ Лейпцыга» – былі цалкам прададзеныя.

«Энергія Котбус»: звер з Усходу?

Пра «Энергію Котбус» – адзін з нешматлікіх клубаў, што засталіся з часоў ГДР, і клуб №2 Бундэслігі – шмат гавораць, дзякуючы дрэнным навінам. Расісцкія хуліганскія выхадкі, у якіх узялі ўдзел сотні праварадыкальных фанатаў «Котбуса» падчас адной з гульняў у 2017 годзе, урэшце мелі вынікам нацыянальную кампанію «Нацысты! Прэч са стадыёнаў!» У маі 2018 года фанаты «Котбуса» пазіравалі ў белых капелюшах, падобных да ку-клукс-кланаўскіх. Сёння кіраўніцтва клуба змагаецца з іміджам піраманаў і правых, які маюць яго прыхільнікі, і заклікае вялікую, але неактыўную частку публікі да акцый супраць ксенафобіі – «для таго, каб стварыць сапраўдны вобраз клуба».

«ФК С-Паўлі»: Добрыя парні-піраты

Футбалісты і фанаты: радасць і пахлопванне па руках Фота (фрагмент): © Picture Alliance/firo Sportphoto/Jürgen Fromme
Гамбургскі клуб з другой лігі шчыльна звязаны з левым асяродкам захопнікаў дамоў, у роўнай ступені ён лічыцца як сацыяльным сумленнем нямецкага футболу, так і апекуном сапраўдных нямецкіх футбольных фанатаў. Падчас сезону 2018/19 гг. гульцы будуць выступаць у форме вясёлкавых колераў ЛГБТ-супольнасці (лесбіянкі, геі, бісексуалы, транссексуалы, трансгендеры, інтэрсексуалы і квіры). Да таго ж клуб выступае ў якасці арганізатара «Кросу супраць расізму», курыруе глабальны праект, што прысвечаны пітной вадзе – «Viva con agua» і выступае супраць сексісцкай рэкламы. 30 працэнтаў квіткоў-абанементаў «ФК С-Паўлі» аформлены на жанчын, а, паводле аднаго  даследавання 2017 года, доля фанатаў-жанчын складала 41,4 працэнты.