Хуткі ўваход:
Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1)Перайсці наўпрост да другога ўзроўню навігацыі (Alt 3)Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)

Фонд міжнароднай дапамогі на 2020 год

для арганізацый у сферы культуры і адукацыі


Стварыўшы Фонд міжнароднай кароткатэрміновай дапамогі для мастацкіх інстытуцый, якія спрыяюць захаванню плюралізму ў грамадствах, Федэральнае міністэрства замежных спраў Германіі, Гётэ-Інстытут ды іншыя арганізацыі ‒ суб’екты знешняй палітыкі Германіі ў сферы культуры і адукацыі разам з фондамі-партнёрамі хочуць у сённяшняй крызіснай сітуацыі мэтанакіравана пашырыць спектр сваёй папярэдняй дзейнасці і адгукнуцца на існуючыя структурныя патрэбы, каб падтрымаць сваіх адпаведных партнёраў за мяжой і забяспечыць іх далейшае існаванне. Якраз у цяперашні час важна, каб грамадскі дыскурс мог весціся інтэнсіўна, і адну з ключавых роляў тут адыгрываюць арганізацыі ў сферы культуры і мастацтва, а таксама прасторы, якія дзякуючы сваёй інавацыйнай і адкрытай культурнай (медыйнай) працы з’яўляюцца пунктам прыцягнення для грамадскіх суб’ектаў, удзельных у захаванні плюралізму ў грамадствах.
 
Фонд дапамогі прызначаны ў кароткатэрміновай перспектыве паспрыяць падтрымцы тэматычна і часава абмежаваных праектаў па захаванні інфраструктуры, яе аднаўленні і развіцці ва ўмовах, калі фінансаванне з іншых крыніц перастала паступаць праз крызіс, выкліканы пандэміяй COVID-19. Адначасова сродкі з яго могуць служыць пакрыццю дадатковых выдаткаў, звязаных, напрыклад, з усталяваннем новых партнёрскіх адносін або распрацоўкай новых лічбавых фарматаў.
 
1. Мэты фонду

Фонд дапамогі мае зрабіць унёсак у захаванне самастойна існуючых і ўстойлівых мясцовых арганізацыйных структур. Дзеля дасягнення гэтай мэты прадуглежана выдзяленне сродкаў на пакрыццё структурных выдаткаў, якія ўзнікаюць у прычыннай сувязі з правядзеннем падтрыманых раней праектаў або з’яўляюцца неабходнымі для паспяховага правядзення праекта структурнага развіцця, які прапануе заяўнік.  
 
2. Мэтавыя рэгіёны

Падтрымка можа быць выдзелена для праектаў структурнага развіцця ў краінах, якія не ўваходзяць у склад Еўрапейскага саюза, асабліва ў краінах, у якіх арганізацыі ў сферы культуры і адукацыі не маюць альтэрнатыўных мажлівасцей атрымаць падтрымку для пераадолення наступстваў пандэміі COVID-19 або такія мажлівасці вельмі абмежаваныя.
 
3. Адміністраванне і выплата сродкаў

Размеркаванне сродкаў ажыццяўляецца Гётэ-Інстытутам або партнёрамі, якія ўваходзяць у склад кансорцыума.
 
4. Суб’екты з правам падачы заяўкі і працэдура падачы заяўкі

Гэты інструмент падтрымкі прызначаны для арганізацый, якія сваёй культурніцкай працай спрыяюць захаванню плюралізму ў грамадствах. Выразную перавагу маюць арганізацыі-заяўнікі, якія ў мінулым у рамках праектаў супрацоўніцтва з Федэральным міністэрствам замежных спраў Германіі, Гётэ-Інстытутам ці іншымі ўдзельнікамі кансорцыума (арганізацыямі — ужо пацвердзілі высокі ўзровень надзейнасць у арганізацыйна-адміністрацыйных аспектах. Прывядзенне пацвярджальных звестак аб паспяховых праектах супрацоўніцтва ў мінулым з’яўляецца ў любым выпадку абавязковым (гл. пункт 7). Хадайніцтва аб падтрымцы ажыццяўляецца шляхам падачы заяўкі ў апісаным парадку. Права падачы заяўкі маюць інстытуцыі, якія адпавядаюць наступным крытэрыям:
 
  • арганізацыі ў сферы мастацтва з засведчаным эфектам для грамадзянскай супольнасці;
  • не менш за тры гады бесперапыннай дзейнасці ў сферы мастацтва і грамадзянскай супольнасці.

Фактам падачы заяўкі арганізацыя бярэ на сябе абавязак у выпадку выдзялення падтрымкі прывесці у канцы перыяду падтрымкі дакументальныя сведчанні аб выкарыстанні ўсёй сумы гранта і справаздачу аб мерапрыемствах, здзейсненых дзякуючы выдзеленай падтрымцы.
 
5. Перыяд падтрымкі, памер фінансавай дапамогі (гранта)

Падтрымку могуць атрымаць праекты з перыядам рэалізацыі з верасня па снежань 2020 г. Максімальны памер аднаго гранта для арганізацый не можа перавышаць 25 тысяч еўра.
 
6. Пастанова аб выдзяленні падтрымкі

Пастанову адносна выдзялення падтрымкі і памеру гранта прымае журы, якое складаецца з прадстаўнікоў партнёраў па кансорцыуму і знешніх экспертаў.
 
7. Тэрмін падачы заявак, неабходныя дакументы і пачатак выдзялення падтрымкі

Тэрмін падачы праектных заявак на атрыманне падтрымкі з Фонда дапамогі канчаецца 30.06.2020.

Пакет дакументаў уключае: 
  • уласнае апісанне арганізацыі на нямецкай, англійскай або французскай мове (да 1 старонкі дакумента Word);
  • пералік мінулых праектаў супрацоўніцтва з Федэральным міністэрствам замежных спраў Германіі (пасольствам), Гётэ-Інстытутам ці адной з іншых арганізацый — удзельніц кансорцыума (як частка апісання арганізацыі, абавязкова прыводзяцца пацвярджальныя звесткі);
  • абгрунтаванае заключэнне пасольства Германіі ў адпаведнай краіне, мясцовага Гётэ-Інстытута ці адной з іншых арганізацый — удзельніц кансорцыума (да 1 старонкі дакумента Word);
  • абгрунтаваныя заключэнні дзвюх асоб з адпаведным профілем дзейнасці, якія маюць належную рэпутацыю ў грамадзянскай супольнасці (могуць быць пададзеныя на нацыянальнай мове)
  • пацвярджэнне належнага вядзення спраў у арганізацыі і выканання крытэрыяў, вызначальных для выдзялення падтрымкі: накіраванне запоўненага адпаведнага фармуляра з прыкладзенымі дадатковымі дакументамі, напр., гадавой фінансавай справаздачнасцю (могуць быць пададзеныя на нацыянальнай мове);
  • апісанне і каштарыс праекта, для якога запытваецца падтрымка, на 2020 год на нямецкай, англійскай або французскай мове (тэкставае апісанне да 1,5 старонкі дакумента Word і дадаткова суправаджальныя табліцы);
  • тлумачэнне складанага фінансавага становішча, выкліканага пандэміяй каранавіруса, на нямецкай, англійскай або французскай мове (да 1 старонкі дакумента Word)

Заяўка дасылаецца праз анлайн-партал Гётэ-Інстытута, прыём заявак пачынаецца з 20.06.2020. Спасылку для доступу вы можаце атрымаць, звярнуўшыся ў мясцовы Гётэ-Інстытут або ў дыпламатычнае прадстаўніцтва Германіі. Дадатковыя дакументы (у прыватнасці, заключэнні пабочных асоб і арганізацый) могуць пры неабходнасці быць дасланы да 7 ліпеня 2020 г.
Запланаваная дата пачатку выдзялення падтрымкі для ўхваленых заявак - 01.09.2020.
 
 
Кантактная асоба:
 
Вера Дзядок
Vera.Dziadok@goethe.de