Платформа інавацый

Стартавая сустрэча «Платформы інавацый» Фота: © Goethe-Institut/Mikalai Bachkou

У цяперашні час Беларусь перажывае сапраўдны бум узнікнення новых культурных прастораў. Мінск стаў эксперыментальнай пляцоўкай для прадстаўнікоў сфер мастацтва, дызайна, моды, ІТ і геймінга. Культурныя і творчыя індустрыі ў сваім развіцці пакрысе становяцца рухаючай сілай разумнага і ўстойлівага росту. Пры гэтым узнікаюць новыя формы супрацоўніцтва і культуры працы, бізнес-мадэлі, якія станоўча ўплываюць на развіццё грамадства ў цэлым – напрыклад, праз падтрымку творчай і адказнай дзейнасці альбо праз актыўную барацьбу з дыскрымінацыяй на працоўных месцах.
 
Але якія ўмовы павінны быць выкананы для стварэння сапраўднай творчай экасістэмы ў Беларусі? Якія (інфра-) структуры наогул патрэбныя тут? Якія ноў-хаў?
 
Разам з нашымі партнёрамі з каледжа ECLAB і няўрадавай арганізацыі «Human Constanta», а таксама пры падтрымцы берлінскай «DOSchool» і пры непасрэдным удзеле ўсіх зацікаўленых у межах праекта будуць распрацаваныя прататыпы будучых сумесных прастор.
 
На стартавы семінар у красавіку 2019 г. будуць запрошаны прадстаўнікі галін культуры і творчасці, грамадзянскай супольнасці і ІТ. Адна з мэтаў першай сустрэчы – даць пачатак працы над сумесным стварэннем каштоўнасці (cocreation), а таксама вызначыць ключавыя стратэгічныя і праграмныя прынцыпы для будучага трохдзённай «Платформы інавацый», якая пройдзе ў кастрычніку 2019 года. На працягу шасці месяцаў паміж першым семінарам і кастрычніцкай сустрэчай над рэалізацыяй праекта будзе працаваць міжсектаральная група з 10 чалавек.
 
Восеньская «Платформа інавацый» будзе распрацавана берлінскай «DOSchool» сумесна з мясцовымі партнёрамі. На працягу трох дзён падчас унікальнага працэса – краўдворкінга – будуць распрацоўвацца новыя канкрэтныя прататыпы. Каманда міжнародных экспертаў будзе суправаджаць гэты працэс і ацэніць ідэі праекта. Нарэшце, найлепшыя з іх будуць рэалізаваныя пры падтрымцы Гётэ-Інстытута.
 
Доўгатэрміновай мэтай гэтага праекта з'яўляецца стварэнне цэнтраў для творчай і грамадзянскай актыўнасці па мадэлях «Impact Hubs» – формы арганізацыі сумесных прастораў працы, дзе падтрымліваюцца практыкі сацыяльнага прадпрымальніцтва, дзе суб'екты грамадзянскай супольнасці разам з прадстаўнікамі прагрэсіўных сектараў эканомікі і міжнародных арганізацый могуць эксперыментаваць з планаваннем будучыні. Такім чынам, павінна ўзнікнуць жывая супольнасць, месца для разнастайных мерапрыемстваў і прастора прафесійнай дзейнасці для сацыяльна арыентаваных прадпрымальнікаў, якія маюць глыбокія мясцовыя карані і ўключаны ў глабальныя сеткі партнёрства.
 
Праект праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі ў межах «Усходняга партнёрства».

Спасылкі:
 
ECLAB: https://eclab.by/by
Human Constanta: https://humanconstanta.by/
DOSchool: https://www.thedoschool.com/

#civilsocietycooperation

Creative Communities‘ Jam © Goethe-Institut

Creative Communities‘ Jam

Відэа-справаздача аб інавацыйнай платформе, якая адбылася 10–11 кастрычніка 2019 г.
 
  • Стартавая сустрэча «Платформы інавацый» 28–30 красавіка 2019 г. Фота: © Goethe-Institut/MIkalai Bachkou
    Стартавая сустрэча «Платформы інавацый» 28–30 красавіка 2019 г.