Creative Communities‘ Jam

Creative Communities‘ Jam
Creative Communities‘ Jam | Фота: Goethe-Institut/Viktoryia Kharytonava

Інавацыйны праект Гётэ-Інстытута сумесна з Еўрапейскім каледжам Liberal Arts у Беларусі, Human Constanta і DOSchool Berlin.
 
10-11 кастрычніка ў прасторы ОК16 прайшла канферэнцыя, якая сабрала сярод удзельнікаў творчых людзей, прадстаўнікоў сферы культуры, грамадзянскай супольнасці, а таксама бізнеса і IT, каб сумесна распрацаваць новыя прататыпы для агульных прастораў і платформ цягам унікальнага працэса краўдворкінга, кіруючыся як прыкладам мадэльлю так званых імпэкт-хабаў.
 
Адной з мэтаў сустрэчы была спроба своеасаблівага эксперымента з будучыняй – часовай кропкай перасячэння для жывой супольнасці аднадумцаў з розных сфер дзейнасці і прафесійна арыентаванай прасторы для прадпрымальніцкай і грамадскай працы, якія мелі б моцную лакальную прывязку і адначасова ўваходзілі ў глабальную сетку.
 
10 кастрычніка ў межах мерапрыемства адбылася подыумная дыскусія, назва і адначасова дэвіз якой былі: «Як мы перасталі турбавацца і пачалі супрацоўнічаць: поспехі і выклікі сумесных праектаў крэатыўных супольнасцей і бізнеса». Удзел у ёй узялі Леанід Лознер (EPAM), Міла Котка (фестываль «Vulica Brazil»), Аляксандр Скрабоўскі (фонд «Добра», «Social Weekend»), Флорыян Хофман («DOSchool», Берлін) і Кацярына Аверкава (фестываль «Sprava»). Мадэратаркай выступіла Кацярына Шкор з IT-PR агенцтва «Огромный потанцевал».
 
Падчас дыскусіі суразмоўцы звярнуліся да вельмі важных у кантэксце гэтай размовы пытанняў: Чаму і як недзяржаўныя арганізацыі і кампаніі ўзаемадзейнічаюць у Беларусі? Якія вынікі такога ўзаемадзеяння? Хто можа стаць ініцыятарам пазітыўных змен і які аб'ём падтрымкі неабходны для гэтага?
 
У межах «Платформы інавацый». Праект праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі ў межах «Усходняга партнёрства».
 
#civilsocietycooperation
 
  • Creative Communities‘ Jam Фота: Goethe-Institut/Viktoryia Kharytonava