Хуткі ўваход:
Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1)Перайсці наўпрост да другога ўзроўню навігацыі (Alt 3)Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)

15-21 красавіка 2020 г.: культурныя мерапрыемствы ў сеціве
Ад кінафэсту да музыкальнага конкурсу

Сумна дома? Гэты тыдзень зноў падрыхтаваў нам мноства дыгітальных імпрэзаў, якія адвядуць вашы думкі ў іншы бок. Пачнецца ўсё з віртуалнага хатняга канцэрта. Апрача таго у праграме: чытанне дэбютнага рамана, дэманічная опера, экскурсія праз інстаграм, віртуальны вакальны конкурс і фестываль, уваход на які забаронены.

Чацвер 16 красавіка, 14:00
КАНЦЭРТ МАРЦІН КОЛЬШТЭТ
 
КЛАСІКА СУСТРАКАЕЦЦА З ЭЛЕКТРОНІКАЙ – у абедзенны перапынак. Кампазітар, музыка і электроншчык Марцін Кольштэт на запрашэнне Гётэ-Інстытута Ганконг дае хатні канцэрт.
>>> Лайф-канцэрт Марціна Кольштэта
 

Пятніца 17 красавіка, 17:00
ОПЕРА МЕФІСТОФЕЛЬ, ОПЕРНЫ ТЭАТР ШТУТГАРТ

ГУЛЬНЯ З Д’ЯБЛАМ. З 17 красавіка будзе даступнай у анлайн-оперным тэатры Штутгарцкай оперы пастаноўка адзінай дапісанай оперы італьянскага кампазітара Арыга Бойта “Мефістофель”. Опера заснавана на “Фаусце” Гётэ: вучоны розум Гайнрых Фауст ад нуды заключае спрэчку з Мефістофелем.
>>> Анлайн-оперны тэатр Штутгарцкай оперы
 
 
Пятніца 17 красавіка, 19:00
ФАРТЭПІЯННЫ КАНЦЭРТ – ONLINE PIANO CONCERT HALL
 
ФАРТЭПІЯНА ЗАЎЖДЫ. Уганараваны высокімі ўзнагародамі карэйскі піяніст Джэунг Беум Сон выканае Скерца No 2 Фрэдэрыка Шапэна, Апасіянату Людвіга ван Бетховена і Іспанскую рапсодыю Ферэнца Ліста ў жывой трансляцыі Міжнароднага форума піяністаў. >>> International Piano Forum
>>> Міжнародны форум піяністаў
 
 
Субота 18 красавіка, 20:15
МУЗЫКА | ВІРТУАЛЬНЫ ВАКАЛЬНЫ КОНКУРС
 
12 БАЛАЎ АТРЫМЛІВАЕ… Наогул конкурс Еўрабачанне павінен быў прайсці ў маі ў Ратэрдаме. Наогул. Цяпер аўстрыйскі тэлеканал ORF прапануе аматарам Еўрабачання віртуальнае суцяшэнне: у суботу адбудзецца фінальны канцэрт віртуальнага вакальнага конкурса. Дзесяць сябраў журы ацэняць кожную песню пэўнай колькасцю балаў (найвышэйшая ацэнка – 12). Усё як у галасаванні на Еўрабачанні! У фінале публіка ўзнагародзіць свайго улюбёнца званнем відэапераможцы конкурса 2020. Хто хоча заўзець: #ESCORF.
 >>> Віртуальны музыкальны конкурс на ORF TVTHEK
 
 

MУЗЕЙ | МАРСКІ МУЗЕЙ У ШТРАЛЬЗУНДЗЕ
 
ТУГА ПА МОРЫ. Той, хто шукае магчымасць спаталіць сваю прагу па падарожжах і чужыне, знойдзе для сябе шмат цікавага тут: Марскі музей у Штральзундзе магчыма наведаць віртуальна дзякуючы Google Arts & Culture. Музей дэманструе прыроду і жыццё у моры і на ўзбярэжжы, флору і фауну, распавядае пра даследаванні мора і іх вытворчае выкарыстанне, а таксама прапаноўвае вялікую колькасць акварыумаў. Націсніце сюды, каб занырцаваць:
>>> Марскі музей у Штральзундзе



ПАЭЗІЯ | LYRIKLINE
 
ПАДАБАЕЦЦА ВЕРШ? Паэзія, як ніто іншае, дазваляе занурыцца ў іншы свет думак і вобразаў. На Lyrikline, самай вялікай у свеце платформе сучаснай паэзіі, можна паслухаць вершы і больш даведацца пра іх аўтараў.
>>> Lyrikline


Панядзелак 20 красавіка, 14:00-14:30
ЭКСКУРСІЯ | БЕРЛІНСКАЯ ГАЛЕРЭЯ
 
ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНУЮ ФАТАГРАФІЮ можна будзе ўбачць у прамым эфіры у інстаграме ў панядзелак. Берлінская галерэя прапаноўвае экскурсію ў прамым эфіры па выставе “Умба. Фатограф. Творы. 1926–1956”
Умба (Ота Умбер) дзякучы сваім ідэям і духу эксперымента ў значнай ступені паўплываў на “новае бачанне”. Ён належыць да самых значных фатографаў Баўхауза.
>>> Берлінская галерэя ў інстаграме

 

ПАДКАСТ: "ЦВЁРДЫ І ПУШЫСТЫ"

ТРЫВАЛЫ І АКСАМІТНЫ. Вось ужо восем гадоў комікі Ян Бёмэрман і Олі Шульц гавораць пра ўсё, што іх займае. А гэта значыць – ад актуальных і значных палітычных падзей да пералічвання пяці рэчаў, якія нязручна есці ў машыне. Звычайна яны выпускаюць доўгую серыю ў нядзелю і кароткую – у сераду. Але ў часы каранавіруса яны даюць новыя матэрыялы штодня.
>>> Fest und Flauschig



Аўторак 21 красавіка, 19:04
ЧЫТКА | АЛІВІЯ ВЕНЦЭЛЬ “ТЫСЯЧА ЛУКАВІНАЎ СТРАХА”
 
Я І НШЫЯ. Алівія Венцэль прачытае ўрыўкі з яе дэбютнага рамана “Тысяча лукавінаў страха”. "Я больш прывілеяваная асоба, чым які-небудзь іншы член маёй сям’і. І ты не менш я ў самай срацы”, кажа гераіня Алівіі Венцэль – маладая чарнаскурая жанчына з квір-іддэнтычнасцю з усходу Германіі. Яна распавядае ад першай асобы пра тое, што значыць менць інш колер скуры, чым больш людзей вакол: пра дыскрымінацыю, страх, адзіноту і шчасце паміж Берлінам, Нью-Ёркам, В’етнамам і Марока.
>>> Olivia Wenzel „1000 Serpentinen Angst“


Аўторак 21 красавіка і да нядзелі 26 красавіка
КІНАФЕСТВАЛЬ LICHTER

БОЛЬШ СВЯТЛА. Як адчувае сябе фестываль, які забаронена наведваць? Фестываль Lichter шукае адказ на гэта пытанне і таму перанёс усе імпрэзы ў інтэрнэт. З аўторка ўсе фільмы, інтэрв’ю з рэжысёрамі і панэльныя дыскусіі на тэму ўлады, якой прысвечаны фестываль, можна пагдлядзець у анлайне, а таксама паўдзельнічаць там у віртуальнай фестывальнай вечарынцы. Публіка, седязчы перад сваімі маніторамі дома, вырашае праз анлайн-галасаванне, якая караткаметражка атрымае прэмію глядацкіх сімпатый.
>>> Lichter Filmfest

 

можаце параіць імпрэзу?

Sie haben einen Veranstaltungstipp für uns? Dann schreiben Sie uns eine E-Mail Можаце параіць нам іпрэзу? Тады дашліце нам яе па электроннай пошце! sophia.karimi@goethe.de oder sinah.grotefels@goethe.de. Дзякуй за параду!