Хуткі ўваход:
Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1)Перайсці наўпрост да другога ўзроўню навігацыі (Alt 3)Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)

22-28 красавіка: культурныя мерапрыемствы ў сеціве
Імпратэатр, крызісныя коміксы і Юдыт Шаланскі

Запраўляцца культурай? Гэта вельмі важна ў часы каранавіруса. Узгаданыя ніжэй мерапрыемствы мы можаце паглядзець у анлайне.

Серада 22 красавіка, 20:00
ЛАЙФ ІНТЭРВ’Ю – Юдыт Шаланскі: “Спіс некаторых страт”
 
ФАНТОМНЫ БОЛЬ. Сусветная гісторыя поўная забытых рэчаў, якія наўмысна знішчаюцца альбо губляюцца з цягам часу. Новая кніга Юдыт Шаланскі  “Спіс некаторых страт” распавядае пра мінулае і пра людзей, якія змагаюцца з ім: водгаласы і размытыя сляды, чуткі і легенды, прабелы і фантомны боль. Мадэратарка Каралін Берквенс  распытае аўтарку пра яе новую кнігу. Вы можаце паглядзець інтэрв’ю і запытацца ў пісьменніцы, што хвалюе яе ў першую чаргу.
>>> Border Kitchen


Чацвер 23 красавіка, 18:00-23:00 ды пятніца 24 красавіка, 17:00-21:30
ФЕСТЫВАЛЬ | „HERKUNFT“/”ПАХОДЖАННЕ” Ў БЕРЛІНСКІМ ЛІТАРАТУРНЫМ КАЛОКВІУМЕ
 
ТРЭБА ДОМА БЫВАЦЬ ЧАСЦЕЙ  –  тэма літаратурнага фестываля на гэтым тыдні. Гаворка пойдзе пра тэму паходжання, да якой пісьменнікі наблізяцца ў эсэ, размовах і прамовах. Урэшце рэшт паходжанне ўсё яшчэ вызначальнае ў палітычным дыскурсе. Пра-мова – гэта значыць прамовіць тое, што выцясняецца, забываецца або перайначваецца. Ужывую на фестывалі адкрыюць усю праўду пра сваё паходжанне літаратары Хасэ Ф.А. Олівер,  Анна Кім, Энім Маці, Ульрыке Дрэзнер і многія іншыя. Цікава, што фокус фестываля сёлета звернуты на творы з вясковага атачэння, што было падтрымана ініцятывай “А дзесьці на ўскраіне горад”.
>>> Festival Herkunft


Кожны дзень новае
КОМІКС | САЛОН КОМІКСАЎ: МАЛЯВАЦЬ НА УДАЛЁНЦЫ
 
ГА? O! БУМ! Аўтары коміксаў кожны дзень дасылаюць са сваёй удалёнкі графічныя вестачкі пра жыццё. Уласнае існаванне ў вар’яцтве штодзённасці яны каментуюць часам смешна, часам сумна, а часам неверагодна захапляльна. Знайсці іх можна на старонцы Міжнароднага коміксавага салона ў Эрлангене:
>>> Zeich(n)en aus dem Homeoffice


Пятніца 24 красавіка, 12:00
TОК | GOETHE INSTITUT TOKYO: #STUDIO202X
 
БОЛЬШ ЧЫМ ШТОДЗЁННАЕ ЗМАГАННЕ З КРЫЗІСАМ. Новыя перспектывы на актуальную сітуацыю адкрые дыскусійны фармат #Studio202X Гётэ-Інстытута ў Токіа. У размове з лакальнымі і міжнароднымі мастакамі і экспертамі з розных галін ведаў – філасофіі, сацыялогіі, псіхалогіі і правазнаўства – мадэратар Даісуке Тсуда наблізіцца да рознабаковых тлумачэнняў і высноваў актуальнай сітуацыі і сцэнарыяў сацыяльнай трансфармацыі, якая запусціцца ў выніку крызіса.
>>> #Studio202X

 

PODCAST: PAARDIOLOGIE

ПАМІЖ БАНАЛЬНЫМ І ГЛЫБОКІМ – у падкасце “Paardiologie” аўтаркі Шарлоты Рохэ гаворка ідзе пра ўзлёты і падзенні ў шматгадовых адносінах паміж ёй і яе мужам Марцінам Кесам. У межах Нямецкай прэміі ў галіне падкастаў твор быў узнагароджаны сёлета два разы. Раз на тыдзень пара разглядае пад лупай свае адносіны і пры гэтым не стрымліваецца… 
>>> Paardiologie auf Spotify



Пятніца 24 красавіка
ТУТ&ЦЯПЕР: CONNECTIONS – ДАМАСК-ДЗІМАСК
ШТОДЗЁННАСЦЬ У НАДЗВЫЧАЙНЫМ СТАНОВІШЧЫ – і тут маецца на ўвазе зусім не пандэмія. Мастачка Наталія Аліс ў 2017-2018 годзе рэгулярна ездзіла з Берліна ў Дамаск, дзе з вокнаў кватэры сваёй маці здымала кадры, якія паказваюць банальнасць вайны: „Нават на вайне жыццё працягваецца: канцэрт, літаратурная вечарына, выбух, гэтыя падзеі спачатку здаваліся мне дзікунствам, але потым я стала іх часткай.“ Вынікам стала відэа Damascus-Dimashq, якое на працягу 48 гадзін будзе даступным на сайце ініцыятвы Connections.
>>> Hier&jetzt: Connections


Субота 25 красавіка, 20:00
ІМПРАТЭАТР | Каранцін ІмпраСтрым
ВУЧЫЦЕСЯ Ў ПРАФЕСІЯНАЛАЎ.  У цяперашні час мы ўсе павінны больш ці менш імправізаваць. Варта паглядзець на прафесіяналаў: у Імпратэатры чатыры акцёры з Дрэздэна ствараюць разнастайныя месцы і разыгрываюць сцэны без падрыхтоўкі. Адпаведна каментарам гледачоў дзеянні мяняюцца і таму заўсёды ёсць сусветная прэм'ера на сцэне.
>>> Der Quarantäne Impro Stream
 

Kulturama.Digital

Ёсць жаданне пазнаёміцца з міжнароднымі лайв-стрымамі? Культуррама прыносіць глабальную культурную сцэну проста ў гасціную. Хатнія канцэрты ўжывую з Буэнас-Айрэса, лялечны тэатр з Мюнхена альбо акцыі ўжывую з берлінскіх клубаў. Арганізатары дадаюць свае мерапрыемствы ды адкрываюць іх для мінароднай публікі. Гледачы бачаць час павядзення імпрэзаў і могуць падтрымаць дзеячоў культуры ахвяраваннямі. Пераадолеем гэты час разам!
>>> Kulturama.digital



ВЫСТАЎКА | Ханна Арэндт і дваццаты век
 
ТЭМЫ, ЯКІЯ БЫЛІ ВАЖНЫМІ І ўсё яшчэ з’яўляюцца імі: вось пра што ідзе размова ў выставе "Ханна Арэндт і 20-е стагоддзе", якая зараз даступна анлайн у частках. Таталітарызм, антысемітызм, дзяленне на расы, студэнцкія пратэсты і фемінізм - Ханна Арэнд мела цвёрдыя меркаванні па ўсіх гэтых пытаннях, якія і сёння застаюцца выбуховымі. З-за актуальнай сітуацыі з пандэміяй адкрыць экспазіцыю ў Нямецкім гістарычным музеі не ўдалося. Але дзякуючы галерэі фотаздымкаў і аўдыя-калажам ёсць магчымасць віртуальна дакрануцца да філосафкі і яе працы. 
>>> Hannah Arendt und das 20. Jahrhundert


Аўторак 28 красавіка, 20:15
КВАТЭРНІК (Дамашні канцэрт)| МІРА ЛУ КОВАЧ
 
У БУДУЧЫНЮ З ПОП-ЗВАРОТАМ: Аўстрыйская аўтарка песень Міра Лу Ковач уяўляе сабой спалучэнне мужнасці з пэўнай доляй дзівацтва і ясным зваротам. Гэта бавіць і запрашае вас памарыць. Гэтую сумесь можна будзе ўбачыць у дамашнім канцэрце на канале tvnoir. Дарэчы, прыбытак ад серыі канцэртаў пойдзе на 100% музыкам.
>>> Wohnzimmerkonzert Mira Lu Kovacs