Хуткі ўваход:
Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1)Перайсці наўпрост да другога ўзроўню навігацыі (Alt 3)Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)

29 красавіка – 5 мая 2020: культурныя імпрэзы ў сеціве
Тройчы тэатр ды іншыя імпрэзы

Ілюстрацыя: мастак ды скульптура
© Goethe-Institut. Ілюстрацыя: Ката Рашэ

Што прынясе май? У кожным выпадку шмат новых дыгітальных імпрэзаў. У гэты раз будзе наступнае: музыка для вачэй, літаратура ў перакладзе і тэатр у трайной ўпакоўцы.

Серада, 29 красавіка, 18:00
ЧЫТАННІ І ДЫСКУСІЯ | ЛІТАРАТУРНЫ ДОМ У БЕРЛІНЕ: ЦУ ЯНГ-ШАН І МІЛЕНКА ГАРАНАВІЧ 

FOUND IN TRANSLATION. Берлін чытае, гаворыць, піша і жыве ў розных мовах. Гэтыя чытанні ўлічваюць вышэйзгаданае. Літаратурны дом у Берліне прадстаўляе ўвазе нямецкамоўнай публікі берлінскіх аўтараў, чые творы яшчэ не выйшлі ў перакладзе на нямецкую. У госці прыдуць аўтарка Цу Янг-Шан, якая паходзіць з Тайваню, ды пісьменнік і акцёр Міленка Гаранавіч, які нарадзіўся ў Босніі.
>>> Lesung beim Literaturhaus Berlin
 
 
З пятніцы 1 мая да суботы 9 мая
ТЭАТР| ТЭАТРАЛЬНАЯ СУСТРЭЧА «БЕРЛІНЭР ФЕСТШПІЛЕ»
 
БАЙТЫ, ЯКІЯ АЗНАЧАЮЦЬ СВЕТ. Тэатральная сустрэча «Берлінэр Фэстшпіле» ўпершыню праходзіць віртуальна. Паглядзець можна шэсць інсцэніровак, прадстаўленых як відэа па патрабаванні, а таксама розныя дыскусіі і дэбаты аб спектаклях і тэатральным свеце. Відэа выступленняў розных калектываў – пачынаючы з Бохуму і сканчаючы Берлінам - можна паглядзець цягам 24 гадзін.
>>> Theatertreffen


Субота, 2 мая, 17:00-18:00
МУЗЫКА | ГУКАВЫ МОСТ «БЕРЛІН – БАНГКОК» З УДЗЕЛАМ ГУРТА NØR
 
ЁСЦЬ ШТОСЬЦІ ДЛЯ ВАШЫХ ВУШЭЙ… і вачэй, гэта – выступ берлінскага гурта NØR. Да кожнага трэку дыджэі паказваюць візуальную кампазіцыю, якая паўстала ў супрацоўніцтве з рознымі мастакамі. Аўдыя і відэа не падзяляюцца, яны ўяўляюць сабой адзінае цэлае. Лайв-стрым прэзентуе Гётэ-Інстытут у Таіландзе ў супрацоўніцтве з De Commune.
>>> Soundbridge Berlin-Bangkok mit NØR


ТЭАТР | ГІЛА КРЭМЕР: «РЭЧЫ МАІХ БАЦЬКОЎ»
 
ТОЕ, ШТО ЗАСТАЕЦЦА АД ЖЫЦЦЯ. Пасля смерці сваіх бацькоў Агнес трэба ачысціць іх дом. Але з чаго пачаць? З кожным прадметам звязаны ўспаміны. Пакінуць? Падараваць? Прадаць? Выкінуць? Гэтыя пытанні паўстаюць перад акцёркай Гілай Крэмер у яе сольным спектаклі «Рэчы маіх бацькоў». Яна выклала запіс спектаклю з «Хамбургер Камершпіле» на нямецкай і англійскай мове на сваёй вэб-старонцы.
>>> Die Dinge meiner Eltern


МУЗЕЙ | КУНСТХАЛЕ МАНХАЙМ
 
MANNOMANN(HEIM). На працягу больш чым 100 гадоў Кунстхале Манхайм вызначае культурнае жыццё індустрыяльнага горада на Рэйне. Сёння ён робіць гэта і ў дыгітальнай форме. Збор мадэрновага і сучаснага мастацтва, які ахоплівае творцаў ад Аўгуста Родзіна і Пауля Чэзанэ да Ота Дікса, можна паглядзець у рэжыме анлайн.
>>> Kunsthalle Mannheim

 

KULTURAMA.DIGITAL

Жадаеце паглядзець міжнародныя лайв-стрымы? Культурама даставіць міжнародную культурную сцэну проста ў гасціную. Хатнія канцэрты ўжывую з Буэнас-Айрэса, лялечны тэатр з Мюнхена альбо лайв-паказы берлінскай клубнай сцэны. Арганізатары ўносяць свае імпрэзы і адкрываюць іх для міжнароднай публікі. Гледачы атрымліваюць даты правядзення і могуць падтрымаць мастакоў, зрабіўшы ахвяраванне. Разам і з салідарнасцю пройдзем праз гэты час.
>>> Kulturama.digital


Панядзелак, 4 траўня, 18:00-21:00
ТЭАТР | РЭЗІДЭНЦТЭАТР МЮНХЕН
 
ЗНОЎ ГЭТЫ ТЭАТР З ТЭЛЕФОНАМ. Тое, чаго звычайна пазбягаюць, становіцца падзеяй. Вы абіраеце час, калі Вам патэлефануюць акцёры Рэзідэнцтэатра. Падчас размовы чальцы трупы граюць, чытаюць і распавядаюць сцэны з актуальных твораў, літаратуры і лірычных тэкстаў – ужывую ў тэлефоннай размове.
>>> Resi ruft an