Хуткі ўваход:
Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1)Перайсці наўпрост да другога ўзроўню навігацыі (Alt 3)Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)

13-19 мая 2020: культурныя імпрэзы ў сеціве
Ад фатаграфіі да чытанняў-перформансу

Ілюстрацыя: два фатографы ў фотастудыі
© Goethe-Institut. Ілюстрацыя: Katta Rasche

У той час, калі першыя паслабленні выклікаюць уздыхі палёгкі, імпрэзы ў рэале яшчэ з’яўляюцца рэдкасцю. Вельмі добра, што дыгітальны культурны асяродак не расчароўвае. На гэтым тыдні мы прадстаўляем Вам наступнае: новыя фільмы, інтэрактыўны анлайн-тэатр, перфарматыўныя разгляды працэса старэння, кніжны клуб, інды-рок і фестываль аматараў фатаграфіі.

Серада, 13 мая, 18:00
ЧЫТАННІ І РАЗМОВА | ЛІТАРАТУРНЫ ДОМ У БЕРЛІНЕ «ЖАНЧЫНА СТАРЭЕ»
 
ГАВОРКА ІДЗЕ АБ ТЭМЕ-ТАБУ, ЯКАЯ НЕ ПАВІННА БЫЛА РАБІЦЦА ТАКОЙ – на наступнай падзеі Літаратурнага дома ў Берліне: феміністка і мастачка-перформерка Гінка Штайнвакс мае ў запасе чытанні-перформанс «Жанчына старэе», выкарыстоўваючы пры гэтым фартэп’яна, пясочны гадзіннік ды абрэзаны партрэт Гётэ. Разглядаючы тэму старэння жанчынаў у літаратуры даўней і сёння, рэдактарка Петра Косэ прадстаўляе раман «Дзве старыя жанчыны» (1993) Вельмы Валіс. Цікавую сумесь з размоваў, чытанняў і перформанса будзе мадэраваць аўтарка і журналістка Сузанэ Маер.
>>> Literaturhaus Berlin
 
 
Чацвер, 14 мая

ФІЛЬМ| НЕМЦЫ І ГАБРЭІ
 
УСЁ КАШЭРНА! У межах дакументальнага фільма «Немцы і габрэі – новая перспектыва» нямецкія грамадзяне-негабрэі і габрэі, якія жывуць у Германіі, вядуць размову пра іх вельмі далікатныя і шматгранныя адносіны. Вынікам з’яўляецца адкрыты дыялог на тэму антысемітызма і віны немцаў з сённяшняга пункту гледжання. Пачынаючы з 14 мая фільм можна пабачыць у рэжыме анлайн у многіх рэгіёнах. Ці яго можна паглядзець у Вашай краіне, Вы даведаецеся на ніжэй пазначанай вэб-старонцы, клікнуўшы на «Anzeigen» («Паказаць»).
>>> Germans and Jews
 
 

ПАДКАСТ: МАСТАЦТВА І ЖЫЦЦЁ – «МАНАПОЛЬ-ПАДКАСТ» - DETEKTOR.FM

Раз на месяц падкаст інтэнсіўна і падрабязна разглядае пэўную тэму са свету мастацтва. Побач з аўтарамі мастацкага часопіса «Манаполь» слова бяруць куратары, арганізатары імпрэз ды крытыкі.
>>> Monopol-Podcast bei detektor.fm



Пятніца, 15 мая, 20:00
МУЗЫКА | GIIRL
 
GIIRLS JUST WANNA HAVE FUN. У той час, калі шмат дзе правядзенне некаторых падзей дазваляецца, усё, дзе шмат народу, што гучнае і прыгожае – клубінг, канцэрты і К. - пакуль што знаходзіцца дзесьці ўдалечыні. Зусім адмаўляцца ад іх мы аднак не мусім: выступ інды-рок дуэта GiiRL будзе перадавацца ў пятніцу ўвечары праз лайв-стрым. Абодва музыкі з Кёльну кіруюцца слоганам «Меней ды лепей». Адзін з іх грае на гітары, другі – на бубнах і да ўсяго дадаецца вялікі зарад энэргіі. Побач з уласнай музыкай яны таксама бяруць з сабой свае ўлюбёныя кружэлкі і распавядаюць пра цяперашнюю цяжкую сітуацыю клубаў і дзеячоў культуры.
>>> GiiRL
 
 
Субота, 16 мая, і нядзеля, 17 мая, ды іншыя тэрміны
ТЭАТР | HYPHE ONLINETHEATER.LIVE
 
МЕНШ, ЧЫМ 1,5 МЕТРА. «Адлегласць паміж мной і табой не больш за адлегласць паміж мной і маім экранам», ‒ пішуць стваральнікі інтэрактыўнай лайв-гульні «HYPHE», на якую запрашае, пачынаючы з гэтага тыдню, onlinetheater.live. Пры гэтым прынцыпы сацсетак павінны быць злёгку зменены. Гаворка ідзе аб тым, каб стварыць дынаміку адкрытасці, а таксама сетку, у якой спачуванне, падтрымка і супольнасць не адыгрывалі б пабочную ролю. Колькасць удзельнікаў абмежавана, таму хутчэй паклапаціцеся пра код доступу:
>>> Hyphe
 
 
ВЫСТАВА | БІЕНАЛЕ СУЧАСНАЙ ФАТАГРАФІІ 2020
 
ЖЫЦЦЁ НА КАРЦІНКАХ? ЛЮБОЎ ДА КАРЦІНАК! Адзін з найвялікшых курыраваных фотафестываляў Германіі, прысвечаны сучаснай фатаграфіі, праходзіць пад слоганам «The Lives and Loves of Images». Ён разглядае ўласнае жыццё карцінак і нашы амбівалентныя адносіны да фатаграфіі. Цяпер не толькі працягнуты тэрмін правядзення ўсіх шасці выстаў ‒ Вы таксама можаце разглядаць іх падчас віртуальных абходаў. Удзельнічаюць, між іншым, «Кунстхале Манхайм» і Музей Вільгельма Хака. Некаторыя выставы куратціруе брытанец Джон Кампані, які называе сябе прыхільнікам нямецкай фотатэорыі. Калі Вы не хочаце аглядаць выставы, клікаючы мышкай: на YouTube-Kanal der Biennale можна таксама знайсці запісы лайв-экскурсій за мінулы месяц.
>>> Biennale für aktuelle Fotografie 2020
 
 

KULTURAMA.DIGITAL

Жадаеце паглядзець міжнародныя лайв-стрымы? «Культурама» даставіць міжнародную культурную сцэну проста ў гасціную. Хатнія канцэрты ўжывую з Буэнас-Айрэса, лялечны тэатр з Мюнхена альбо лайв-паказы берлінскай клубнай сцэны. Арганізатары ўносяць свае імпрэзы і адкрываюць іх для міжнароднай публікі. Гледачы атрымліваюць даты правядзення і могуць падтрымаць мастакоў, зрабіўшы ахвяраванне. Разам і з салідарнасцю пройдзем праз гэты час.
>>> Kulturama.digital


 
Аўторак, 19 мая, 18:00
РАЗМОВА | ІНСТЫТУТ ІНТЭРНЭТА І ГРАМАДСТВА ІМЯ АЛЯКСАНДРА ФОН ГУМБАЛЬДТА: «TWENTYFORTY TALKS – ЗА АДЗІН РАЗ» З БУРКХАРДАМ ШАФЕРАМ
 
ДЫГІТАЛЬНАЯ НЕСМЯРОТНАСЦЬ ДЫ КАЙЗЕРАЎСКІ АМЛЕТ – гэтыя ды іншыя тэмы знаходзяцца ў фокусе ўвагі наступнай размовы ў Інстытуце інтэрнэта і грамадства імя Аляксандра Гумбальдта. У госці прыйдзе прафесар камп’ютарна-прававой тэорыі Буркхард Шафер, які раскажа пра свой спектакль «Дыгітальныя фараоны». У ёй ён стварае грамадства, у якім у штучны інтэлект мэтанакіравана ўводзяць рознага роду асабістую інфармацыю – у надзеі на тое, што яна зможа дапамагчы арыентавацца, дасць парады і дапаможа наступным пакаленням пасля смерці тых, хто валодаў ёй. Размова – частка серыі «Twentyforty Talks», у межах якой разглядаюцца розныя сцэнары будучыні на 2040 год. У размове з Бронуэнам Дыканам з Інстытуту інтэрнэта і грамадства імя Аляксандра Гумбальдта, якая праходзіць на англійскай мове, Шафер расказвае пра сваю утопію - нешта паміж зомбі-апакаліпсісам і дыгітальнай несмяротнасцю - і пры гэтым раскрывае інфармацыю пра тое, як з гэтым звязаны рэцэпт кайзераўскага амлету…
>>> twentyfortytalks
 
 
Аўторак, 19 мая, 19:00
ЧЫТАЦКАЕ АНЛАЙН-ТАВАРЫСТВА «ДЫГІТАЛЬНЫ КНІЖНЫ КЛУБ» #3: «КАХАННЕ ПАМІЖ ПРЫШЭЛЬЦАМІ»

ЧЫТАННЕ РАЗАМ! Для тых, хто адчувае непераадольную цягу абсуждаць прачытанае з іншымі: гэта магчыма! У дыгітальным кніжным клубе Гётэ-Інстытута ў Даніі. У гэты раз абсуждаць будуць расказы Тэрэзі Моры «Каханне паміж прышэльцамі» (2016).
>>> Buchclub Die Liebe unter Aliens