Хуткі ўваход:
Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1)Перайсці наўпрост да другога ўзроўню навігацыі (Alt 3)Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)

20-26 мая 2020: культурныя мерапрыемствы ў сеціве
Фестываль памножаны на чатыры

Ілюстрацыя: дзве асобы, якія ўтульна ўладкаваліся на канапе
© Goethe-Institut. Ілюстрацыя: Katta Rasche

Сезон фестываляў адкрыты! На гэтым тыдні ў нашым дыгітальным календары пазначаны адразу чатыры фестывалі, якія не паддаліся пандэміі. Гэтыя мерапрыемствы адбудуцца ў наступныя сем дзён.

Штодзённа да нядзелі, 24 мая
ФЕСТЫВАЛЬ | ФЕСТЫВАЛЬ ПЕРФАРМАТЫЎНАГА МАСТАЦТВА BERLIN@HOME

ЗАПРАВІЦЦА МАСТАЦТВАМ – і каб не было замала. Фестываль перфарматыўнага мастацтва ўпершыню праходзіць у дыгітальным фармаце. Такім чынам нікому не трэба адмаўляцца ад выяўленчага мастацтва. Праграма разнастайная: у дыгітальным шоў-руме можна знаёміцца з працамі мастакоў 24 гадзіны на дзень, сем дзён на тыдзень, шматлікія размовы прапануюць новыя думкі, акрамя таго, адбудзецца прэм’ера новай нямецка-англійскай дакументальнай серыі, прагучыць музыка Ханса Унштэрна.
>>> Performing Arts Festival
 
 
Серада, 20 мая, 17:00
ЛЕКЦЫЯ І РАЗМОВА | ГЁТЭ-ІНСТЫТУТ: УРОКІ КОЎЧАЎ

СУСТРЭЧА КОЎЧАЎ І ШТУЧНАГА ІНТЭЛЕКТУ. Кожную сераду эксперты па штучнаму інтэлекту з усяго свету дыскутуюць аб шанцах, выкліках і рызыках, якія нясе нам штучны інтэлект. Тэма тыдню гучыць як «Штучны інтэлект і Covid19» і падыходзіць да сучаснага моманту. Наколькі можна выкарыстоўваць штучны інтэлект, каб зразумець, як распаўсюджваецца каранавірус, распазнаваць яго сімптомы і дапамагчы ў справе распрацоўкі медыкаментаў?
>>> Couch Lessons
 
 
Чацвер, 21 мая, 19:00 – нядзеля, 24 мая
ФЕСТЫВАЛЬ | АНЛАЙН-ВЕРСІЯ БЕРЛІНСКАГА ФЕСТЫВАЛЮ РАДЫЁПАСТАНОВАК

СВЯТА ДЛЯ ВУШЭЙ! Радыёпастаноўкі прафесіяналаў і навічкоў, кароткія і доўгія радыёпастаноўкі, пастаноўкі на нямецкай ды іншых мовах – карацей кажучы, на Берлінскім фестывалі радыёпастановак будзе прадстаўлена безліч разнастайных пастановак, якія можна будзе паглядзець ці паслухаць ужывую на Ю-Тубе.
>>> Berliner Hörspielfestival ONLINE EDITION

 

KULTURAMA.DIGITAL

Жадаеце паглядзець міжнародныя лайв-стрымы? «Культурама» даставіць міжнародную культурную сцэну проста ў гасціную. Хатнія канцэрты ўжывую з Буэнас-Айрэса, лялечны тэатр з Мюнхена альбо лайв-паказы берлінскай клубнай сцэны. Арганізатары ўносяць свае імпрэзы і адкрываюць іх для міжнароднай публікі. Гледачы атрымліваюць даты правядзення і могуць падтрымаць мастакоў, зрабіўшы ахвяраванне. Разам і з салідарнасцю пройдзем праз гэты час.
>>> Kulturama.digital



Пятніца, 22 мая, 18:00 – нядзеля, 24 мая
ФЕСТЫВАЛЬ | «КРЫТЫЧНЫЯ ЗОНЫ – ГАРЫЗОНТЫ НОВАЙ ЗЯМЕЛЬНАЙ ПАЛІТЫКІ»

СТАНОВІШЧА РОБІЦЦА КРЫТЫЧНЫМ. Выстава «Крытычныя зоны – гарызонты новай зямельнай палітыкі» Цэнтра мастацтва і СМІ ў Карлсруэ асвячае актуальны крытычны стан планеты Зямля, выкліканы чалавекам. У той час, калі многія ўсведамляюць небяспеку для нашых умоў жыцця ў выніку ўздзеяння кліматычнага крызісу, часта не хапае дакладных уяўляенняў аб тым, як даваць рады гэтай сітуацыі. Фестываль прапануе прынцыпы для вырашэння гэтай праблемы. Праграма фестывалю лайв-стрыму складаецца з экскурсій па віртуальнай прасторы і рэальнай выставы, доступ грамадскасці да якой закрыты. У дадатку – інтэрв’ю, паказы фільмаў і лекцыі. Тыя, хто глядзіць «Second Screen», можа сачыць за мерапрыемствам на канале ZKM праз мабільны дадатак «Тэлеграм» ды ў групе «Critical Zones». Мерапрыемства праводзіцца на нямецкай і англійскай мовах.
>>> Critical Zones – Horizonte einer neuen Erdpolitik
 
 
Нядзеля, 24 мая, 21:00
МУЗЫКА | УКЛЮЧЫЦЬ БЕТХОВЕНА!

ВЫКЛЮЧЫЦЬ БЕТХОВЕНА? УКЛЮЧЫЦЬ БЕТХОВЕНА! Менавіта ў год Бетховена – 2020, калі святкуецца 250-гадовы юбілей кампазітара. «Арміда Квартэт» пачне ў нядзелю са сваёй першай часткі серыі лайвстрымаў, прысвечаных Людвігу ван Бетховену (усяго іх будзе тры). Падтрымае квартэт уганараваная прэміямі альтыстка Табеа Цымерман. Канцэрты можна будзе паглядзець на Ю-Тубе YouTube-Kanal des Theater im Delphi, старонках Тэатра ў Дэльфі і квартэта ў Фэйсбуку.
>>> Beethoven On! - Der Armida Quartett Livestream
 
 
Нядзеля, 24 мая, 20:00
ФІЛЬМ | FUTURE X. -SOCIETY LAB
 
ТОЕ, ШТО НЕ ПАДЫХОДЗІЦЬ, РОБЯЦЬ ПАДЫХОДЗЯЧЫМ. Спачатку гэты фільм быў задуманы як рэальны спектакль для сцэны. З прычыны апошніх падзей кампанія KimchiBrot Connection спантанна перадумала і стварыла кароткаметражны фільм. Фільм, які можна паглядзець у лайв-стрыме ў межах кёльнскага фестывалю «Зомэрблут», задаецца пытаннем: Ці дзейнічае яшчэ дагавор паміж пакаленнямі? Усё ‒ ад збору матэрыялу і сканчаючы трансляцыяй – адбываецца ў выпадку гэтага праекту віртуальна. Таму вельмі дарэчы тое, што пасля паказу фільму праводзіцца віртуальная размова. 
>>> future x. -society Lab


 
Панядзелак, 25 мая, 19:30
ЧЫТАННІ | ЧЫТАННЕ ВЕРШАЎ З УДЗЕЛАМ… УЛЬРЫКІ ДРЭСНЕР
 
ВЕРШЫ ЯК ШУМ МОРА. Яны гучаць у Доме паэзіі, калі літаратарка і паэтка Ульрыке Дрэснер чытае адзін са сваіх улюбёных вершаў Эльке Эрб «Размовы з сабой – гэта ўсяго толькі шум мора».
>>> Gedichte lesen mit… Ulrike Draesner



ВЫСТАВА | ТАПАГРАФІЯ ТЭРОРУ
 
ВАЖНЫ РЭТРАСПЕКТЫЎНЫ ПОГЛЯД. У размове з журналістам Міхам Гутманам куратары Клаўс Гесэ ды Андрэас Зандэр прадстаўляюць выбраныя эскпанаты выставы «Тапаграфія тэрору» ад фонду з такой жа назвай, які месціцца ў Берліне. Выстава распавядае пра часы нацыянал-сацыялісцкага рэжыму, пачынаючы з прыходу да ўлады нацыстаў у 1933 г. да канца 1945 г., а таксама пра раннія судовыя працэсы над імі.
>>> Topografie des Terrors