Хуткі ўваход:
Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1)Перайсці наўпрост да другога ўзроўню навігацыі (Alt 3)Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)

27 мая – 2 чэрвеня: культурныя імпрэзы ў сеціве
Ад кніжнага клубу з аўтаркай да музыкі ўжывую

Вядуцца дыскусіі: на імпрэзах наступных сямі дзён будзе, між іншым, і нагода паразважаць. Побач з сур’ёзнымі размовамі аб расізме, клопаце аб клімаце і гендэрных пытаннях застаецца дастаткова часу для танцаў, назірання за зоркамі і абмену думкамі паміж бібліяфіламі.

Серада, 27 мая, 19:00
ДЭБАТЫ | ВАША РАДЗІМА – НАШ КАШМАР

ПАЧУЦЦІ ДА РАДЗІМЫ? СЦЭНАРЫ КАШМАРУ! Ці грунтуецца ідэя радзімы на нацысцкіх ідэях? Гэта як раз той выпадак для 14 аўтарак і аўтараў зборніка «Ваша радзіма – гэта наш кашмар». У кнізе яны выказваюцца супраць нармалізацыі канцэпцыі радзімы і распавядаюць пра сваё штодзённае жыццё, у якім маюць месца дыскрымінацыя і расізм. На імпрэзе Гётэ-Інстытута ў Бельгіі і Літаратурнага дома Берліна тры аўтаркі і аўтары – Міту Сан’ял, Фатма Айдмір і Макс Чолек – выказваюць сваю крытыку ў дачыненні нямецкага грамадства большасці.
>>> Eure Heimat ist unser Albtraum
 
 
Чацвер, 28 мая, 18:00
ЛЕКЦЫЯ | ПЛАНЕТАРЫЙ У ГАМБУРГУ – БЕСПАКОЙНАЕ СОНЦА

ДА БЯСКОНЦАСЦІ альбо ў гэтым выпадку як мінімум да сонца давядзе ў чацвер трансляцыя ўжывую з планетарыю ў Гамбургу. У серыі лекцый «Новае з бясконцасці» планетарый распавядае пра касмічныя навіны з галіны даследаванняў. Гэтым разам у лупу ды тэлескоп будзе разглядацца нябеснае цела нумар 1 – наша Сонца. Ідэальная магчымасць для ўсіх, хто хацеў бы на кароткі час уцячы з нашага свету.
>>> Planetarium Hamburg
 
 
Чацвер, 28 мая, 20:00
ДЭБАТЫ | ТЭАТР ІМЯ МАКСІМА ГОРКАГА: ШМАТЛІКІЯ ТВАРЫ АДНАГО КРЫЗІСА

ШЛЯХУ НАЗАД НЯМА. Гісторык мастацтва Бенэдыкце Савой ды театральны дзяяч Міла Раў дыскутуюць аб сацыяльных, палітычных і культурных наступствах пандэміі каранавіруса. У той час, калі няўпэўненасць і нявызначанасць выступаюць у якасці сталых спадарожнікаў крызісу, трэба даваць сабе справаздачу ў тым, што ён пакіне сляды і ў доўгатэрміновай перспектыве. Свет больш не будзе такім, як раней. Дэбаты будуць транслявацца ўжывую на нямецкай мове з сінхронным перакладам на англійскую.
>>> Maxim Gorki Theater
 

KULTURAMA.DIGITAL

Жадаеце паглядзець міжнародныя лайв-стрымы? «Культурама» даставіць міжнародную культурную сцэну проста ў гасціную. Хатнія канцэрты ўжывую з Буэнас-Айрэса, лялечны тэатр з Мюнхена альбо лайв-паказы берлінскай клубнай сцэны. Арганізатары ўносяць свае імпрэзы і адкрываюць іх для міжнароднай публікі. Гледачы атрымліваюць даты правядзення і могуць падтрымаць мастакоў, зрабіўшы ахвяраванне. Разам і з салідарнасцю пройдзем праз гэты час.
>>> Kulturama.digital

Пятніца, 29 мая, 18:00
ДЭБАТЫ | КАМПНАГЕЛЬ: ТРАНСГЕНЕРАТАРЫ – ХТО МАЕ ЎЛАДУ НАД БУДУЧЫНЯЙ?

КАНФЛІКТ ПАКАЛЕННЯЎ АЛЬБО МОМАНТ САЛІДАРНАСЦІ? У выпадку крызіса з каранавірусам пад пагрозай знаходзяцца перадусім пажылыя людзі, а ў выпадку з кліматычным крызісам – найперш маладыя. Што паядноўвае абодва крызісы? Трынаццацігадовы Джым Ізмаэль Антон запрасіў Луізу Нойбаўэр з «Fridays for Future» ды адвакатку Грынпіс Роду Верхен, каб пагаварыць менавіта пра гэта і задацца пытаннем: ці можна зрабіць разам слушныя захады па абароне клімату?
>>> Transgeneratoren
 

Субота, 30 мая, 18:00
МУЗЫКА | БАЛКОННЫЯ СЕСІІ

ПРАЦЯГ ТАНЦАЎ. Балконныя сесіі даставяць электронную музыку з Берліну да вас дадому – «для таго, каб забяспечыць музыку і эмоцыі для нас усіх», ‒ пішуць арганізатары. У суботу яны стрымяць на працягу гадзіны праз Twitch з панарамнага бару «Кіно інтэрнэшнл Берлін-Мітэ». Падчас рэйву на экране ў гэты раз з’явяцца дыджэі A.D.H.S., Хасэ Банэта ды Mehr is Mehr.
>>> Balcony Sessions

 
Панядзелак, 1 чэрвеня, 20:00
РАЗМОВА | ЛІТАРАТУРНЫ ЦЭНТР У ГЁЦІНГЕНЕ: ЦІ МАЮЦЬ КРЫЗІСЫ ПОЛ?

МУЖЧЫНЫ, ЖАНЧЫНЫ І КРЫЗІС. У межах Гёцінгенскіх крызісных размоў аўтар кнігі «Фантазіі мужчын» Клаўс Тэвеляйт будзе размаўляць з журналісткай Катрын Готшальт пра хатні гвалт, ваенную рэторыку і ролі палоў падчас крызіса з каранавірусам. Кніга Тэвеляйта «Фантазіі мужчын» выйшла ў 1977 годзе, яна лічыцца базісным тэкстам мужчын і вехай у даследаванні гвалту. Праз чатыры дзесяцігоддзі кнігу зноў выдадуць.
>>> Haben Krisen ein Geschlecht?
 
 
Аўторак, 2 чэрвеня, 19:00
КНІЖНЫ КЛУБ | MEET THE AUTHOR: ЁКА ТАВАДА – ЭЦЮДЫ Ў СНЕЗЕ

КНІЖНЫ КЛУБ З АЎТАРКАЙ. Тыя, хто задаваўся пытаннем, што мела на ўвазе аўтарка ў тым ці іншым месцы ў кнізе, могуць задаволіць сваю цікаўнасць у сумесным кніжным клубе Гётэ-Інстытутаў у Паўночна-Заходняй Еўропе. У гасцях будзе сама аўтарка. На адкрыцці Міжнароднага кніжнага анлайн-клубу выступіць нямецка-японская аўтарка Ёка Тавада і прадставіць свой раман «Эцюды ў снезе». Раман распавядае прыемную для чытання, ахопліваючую тры пакаленні гісторыю міграцыі з перспектывы сям’і белых мядзьведзяў. ‒ Ад паўночнага полюсу праз Маскву ў Берлін.
>>> Meet the Author
 

МАСТАЦТВА | МУЗЕЙ У ГАЛАВЕ

КІНО Ў ГАЛАВЕ? МУЗЕЙ У ГАЛАВЕ! Кампанія «Зюдвеструндфунк» паклікала да жыцця «Музей у галаве». У яго межах такія вядомыя асобы і дзячы культуры, як аўтар Матыяс Палітыцкі і акцёр Ітэй Тыран распавядаюць у кароткіх відэа пра твор мастацтва, які для іх шмат значыць. Так паступова паўстае ўяўны музей.
>>> Museum im Kopf