Хуткі ўваход:
Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1)Перайсці наўпрост да другога ўзроўню навігацыі (Alt 3)Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)

3-9 чэрвеня: культурныя мерапрыемствы ў сеціве
Літаратура раніцай, канцэрт вечарам

Літаратура раніцай, канцэрт вечарам
Літаратура раніцай, канцэрт вечарам | © Goethe-Institut. Ілюстрацыя: Katta Rasche

Пачаць дзень з літаратурага сняданку, пазнаёміцца з новымі ідэямі падчас фестываля посткаланіяналізму ў другой палове дня і скончыць дзень пад гукі санаты Баха. Гэтыя імпрэзы правядуць Вас праз тыдзень.

Серада, 3 чэрвеня, 18:00
THEATER | MAXIM GORKI THEATER: ATLAS DES KOMMUNISMUS

ТЭАТР | ТЭАТР МАКСІМА ГОРКАГА: АТЛАС КАМУНІЗМУ ды іх досвед камунізму, а не пра саму камуністычную тэорыю ідзе гаворка ў дакументальным спектаклі «Атлас камунізму» Лолы Арыяс. Для спектаклю яна шукала людзей, якія мелі розны досвед жыцця ў ГДР – і знайшла іх: перакладчыцу, панк-спявачку, 16-гадовую актывістку і палымяную прыхільніцу ГДР (і гэта яшчэ не ўсе). Людзі ва ўзросце паміж 10 і 84 гадамі расказваюць пра сваё жыццё, робячы гісторыю даступнай. Спектакль будзе знаходзіцца ў доступе на працягу 24 гадзін.
Мова: нямецкая з англійскімі субтытрамі
>>> Atlas des Kommunismus
 
 
Чацвер, 4 чэрвеня, 8:30 – 9:00
ДЫСКУСІЯ | ЛІТАРАТУРНЫ СНЯДАНАК

ЛІТАРАТУРУ ДЛЯ ТЫХ, ХТО ЎСТАЕ РАНА і жыве ў рэгіёне-фокусе ўвагі Лейпцыгскага кніжнага кірмашу 2020-2022 гг. пад назвай «Common Ground. Literatur aus Südosteuropa» («Агульны грунт. Літаратура з Паўднёва-Усходняй Еўропы») прапануе сетка Traduki нягледзячы на неспрыяльныя абставіны. У перыяд да 25 чэрвеня кожны чацвер праз лайв-стрым проста на стол да сняданку! Выбраныя аўтары кожны раз прапануюць побач з чытвом свой асабісты досвед і ўражанні. У гэты чацвер у гасцях будзе аўтарка Лідзія Дзімкоўска. Яе том вершаў «Чорным па беламу» выйшаў у 2019 годзе ў перакладзе з македонскай Аляксандра Зіцмана; ён распавядае пра прарыў і падарожжы, паходжанне і вайну.
Мова: нямецкая
>>> Literarisches Frühstück
 

KULTURAMA.DIGITAL

Жадаеце паглядзець міжнародныя лайв-стрымы? «Культурама» даставіць міжнародную культурную сцэну проста ў гасціную. Хатнія канцэрты ўжывую з Буэнас-Айрэса, лялечны тэатр з Мюнхена альбо лайв-паказы берлінскай клубнай сцэны. Арганізатары ўносяць свае імпрэзы і адкрываюць іх для міжнароднай публікі. Гледачы атрымліваюць даты правядзення і могуць падтрымаць мастакоў, зрабіўшы ахвяраванне. Разам і з салідарнасцю пройдзем праз гэты час.

>>> Kulturama.digital

Чацвер, 4 чэрвеня – нядзеля, 7 чэрвеня
ФЕСТЫВАЛЬ |ФЕСТЫВАЛЬ «LATITUDE»

ГЕАГРАФІЧНАЯ І ГРАМАДСКАЯ ШЫРЫНЯ. У выпадку дыгітальнага фестывалю Гётэ-Інстытута «Latitude» усё круціцца вакол пытання, як дзейнчаюць сёння каланіяльныя структуры і як іх можна пераадолець. Падчас лайв-стрымаў гэту важную тэму разглядаюць у форме дыскусій, відэа-перформансаў, анлайн-выстаў і фільмаў розныя дзеячы культуры і эксперты.
Мова: англійская, большай часткай з сінхронным перакладам на нямецкую
>>> Latitude Festival
 
 
Чацвер, 4 чэрвеня, 21:00-22:00
КАНЦЭРТ | КАНЦЭРТНАЯ ЗАЛА БЕРЛІНА: САНАТЫ БАХА І ПАРТЫТУРЫ ДЛЯ СОЛА НА СКРЫПЦЫ

САМАЯ ПЕРШАЯ СКРЫПКА. У гэтай штотыднёвай серыі Канцэртнай залы Берліна ўдзельнічаюць шэсць берлінскіх скрыпачоў: Саён Кім, Саяка Кусака, а таксама Вівіана Хагнер, Караліна Відман, Вераніка Эберле і Мідоры Зайлер. Пачынае Мідоры Зайлер, выконваючы санату Баха №3 С-мажор у пустой, ствараючай рэха канцэртнай зале.
>>> Bachs Sonaten und Partiten für Violine Solo
 
Пятніца, 5 чэрвеня – чацвер, 11 чэрвеня, штодзённа
ФЕСТЫВАЛЬ | 21 ФЕСТЫВАЛЬ ПАЭЗІІ Ў БЕРЛІНЕ: ПЛАНЕТА P

10 – 9 – 8 … 3 – 2 – 1 ‒ СТАРТ! Каб разам выправіцца на планету P, 150 дзеячоў мастацтва робяць усё, пачынаючы з пятніцы падчас 30 імпрэзаў, якія адбываюцца цягам 7 дзён. Падчас 21 Фестываля паэзіі ў Берліне ‒ госцем на ім выступае Аўстралія ‒ будзе прапанавана сумесь з аўдыя- і відэа-твораў, перформансаў з музыкай і дыскусіямі, а таксама мастацкія інсцэніроўкі ва ўласных чатырох мурах. Паэтычны актывізм таксама таксама зойме сталае месца: аўтары-уцекачы прадставяць паэзію з посткаланіяльнага пункту гледжання, а палітычныя актывісты будуць пярэчыць ім. Ужо напярэдадні пятніцы можна будзе атрымаць першыя ўражанні ад фестывалю: пад слоганам «Poets‘ Corner» можна будзе віртуальна сустрэць паэтаў у іх жыццёвай прасторы штодня а 18 гадзіне.
Мова: нямецкая і англійская, асобныя выступы на розных мовах з перакладам на нямецкую
>>> poesiefestival berlin: Planet P
 
 
Субота, 6 чэрвеня, 16:00
МУЗЫКА | ДЗЕНЬ ГЕНДЭЛЯ

«МЫ ЎЛАДЗІМ ГЭТА», ‒ так думалі людзі з дома Гендэля і стварылі суцяшальную версію Гендэлеўскага фестывалю: у Дзень Гендэля з дома, дзе нарадзіўся Георг Фрыдрых Гендэль, будуць граць ужывую Валер Сабадус, Даніэль Беле, Андрэас Вольф, Lautten Compagney Berlin, Bridges to Classics ды іншыя музыканты.
Мова: нямецкая
>>> Händel Day
 
 
Аўторак, 9 чэрвеня, 19:00
ЧЫТАННІ  | ТЫТУС МЮЛЕР – ЗАЛАТЫЯ ГАДЫ ФРАНЦА ТАЎЗЭНДА

ГУЧЫЦЬ ПАДОБНА ДА МЮНХАЎЗЕНА, але гэта Тытус Мюлер. Нямецкі аўтар будзе чытаць у аўторак праз лайв-стрым урыўкі са сваёй актуальнай кнігі «Залатыя гады Франца Таўзэнда». Раман распавядае гісторыю махляра з Германіі 1920-х, які сцвярджае, што можа вырабляць золата. Уласнікі з прамысловасці бачаць шанец фінансаваць за кошт золата таемнае нарошчванне ваеннага патэнцыялу. Тое, што на першы погляд выглядае як чысты фікшан, угрунтавана на сапраўдных асобах і падзеях, ды з’яўляецца вынікам крапатлівых пошукаў матэрыялу.
Мова: нямецкая
>>> Die goldenen Jahre des Franz Tausend auf YouTube