Хуткі ўваход:
Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1)Перайсці наўпрост да другога ўзроўню навігацыі (Alt 3)Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)

10-16 чэрвеня: культурныя імпрэзы ў сеціве
Будзе шмат музыкі

Будзе шмат музыкі
Будзе шмат музыкі | © Goethe-Institut. Ілюстрацыя: Katta Rasche

Электронная музыка, гучанне інструментаў, гукавыя калажы і поп-музыка – наступныя сем дзён імпрэзаў прынясуць перадусім музыку. Побач з імі ў праграме тэатр, літаратурныя крытыка і крызісныя размовы.

Штодзённа да нядзелі, 14 чэрвеня
ФЕСТЫВАЛЬ | ТЭАТРАЛЬНЫ ФЕСТЫВАЛЬ ІМПУЛЬСЫ
 
ШУКАЕЦЕ НОВЫХ ІМПУЛЬСАЎ? Гэты фестываль дапаможа знайсці іх. На працягу ўжо 30 гадоў гэта найважнейшая платформа для вольнага нямецкамоўнага тэатру. Сёлета ўсё змушана праходзіць у анлайне. Так тры з дзесяці гастрольных спектакляў з пункту праграмы «Шоўкейс» пройдуць у віртуальнай прасторы. Пункт «Акадэмія», прысвечаны тэме сацыяльнага паходжання і вольнага тэатру, таксама можна будзе паглядзець у форме відэаканферэнцыі.
Мова: нямецкая і англійская, англійскія субтытры
>>> Impulse Online Festival
 


Серада, 10 чэрвеня, 20:00
МУЗЫКА | WEZN

ІСТОТНАЕ. Менавіта на гэтым канцэнтруецца дуэт Wezn, які складаецца з Паўля і Маішы. Абодва ствараюць з дапамогай сінтэзатару і акустычных бубнаў свой электронны свет гукаў. У лістападзе з’явіўся іх першы сінгл «My Body», у якім яны пазіцыянавалі сябе як праціўнікі бодзі-шэймінга.
>>> WEZN
 

KULTURAMA.DIGITAL

Жадаеце паглядзець міжнародныя лайв-стрымы? «Культурама» даставіць міжнародную культурную сцэну проста ў гасціную. Хатнія канцэрты ўжывую з Буэнас-Айрэса, лялечны тэатр з Мюнхена альбо лайв-паказы берлінскай клубнай сцэны. Арганізатары ўносяць свае імпрэзы і адкрываюць іх для міжнароднай публікі. Гледачы атрымліваюць даты правядзення і могуць падтрымаць мастакоў, зрабіўшы ахвяраванне. Разам і з салідарнасцю пройдзем праз гэты час.

>>> Kulturama.digital
 
ТЭАТР | МАШЫНА ТРАГЕДЫЙ

ТРАГЕДЫІ ЯК НА КАНВЕЕРЫ. Маецца на ўвазе не мінулы час 2020 г., але машына трагедый ZDFkultur. У межах «Машыны» можна паглядзець 23 сцэны спектакля «Грэчаская трылогія» тэатру «Берлінер Ансамбль» пад кіраўніцтвам Сімона Стоўна. Публіка можа ператварыцца ў драматургаў, прайсці праз лабірынт сцэн і вызначыць, якія аспекты спектаклю трэба разгледзець падрабязней.
Мова: нямецкая
>>> Tragödienmaschine
 
 
Чацвер, 11 чэрвеня, 19:30
МУЗЫКА | ENSEMBLE MODERN УЖЫВУЮ

АПОШНІ ШАНЕЦ – для гледачоў за межамі Германіі – пабачыць ужывую «Ensemble Modern», бо музыканты потым сыйдуць з віртуальнай сцэны ды ўзновяць канцэрты ў рэале. «Ensemble Modern», які паходзіць з Франкфурта-на-Майне, належыць да вядучых ансамбляў новай музыкі; ён складаецца з каля 20 салістаў з 9 розных краін – іх паходжанне вызначае культурны бэкграўнд ансамбля.
>>> Ensemble Modern live
 
Пятніца, 12 чэрвеня, 22:00
РЭЙВ | КЛУБ «QUARANTÄNE»

ПРАЦЯГВАЦЬ ТАНЦАВАЦЬ! Клуб «Quarantäne» прадстаўляе багата вядомых ды-джэяў, сярод іх - Berghain Residents. Трохдзённая падзея на уік-энд будзе паказана на відэа 360 градусаў праз стрымінг. У пятніцу вечарам усё пачнецца, а ў панядзелак апоўдні скончыцца. Не забудзьцеся застацца дома!
>>> Club Quarantäne
 
 
Пятніца, 12 чэрвеня, 18:00
ДЫСКУСІЯ | ЛІТАРАТУРНЫ ДОМ БЕРЛІНА: «ШТО ТУТ ЗДАРЫЛАСЯ?»

ПЯЦЬ НОВЫХ І ТРЫ ДОБРА ЗНАЁМЫХ сустракаюцца ў пятніцу ўвечары, калі гісторыкі і літаратурныя крытыкі Ёрг Бабероўскі, Енс Біскі ды Эльке Шмітер размаўляюць пра пяць кніжных навінак. Літаратурнае трыа сустракаецца на сцэне Літаратурнага дому Берліна на працягу многіх гадоў, каб размаўляць пра новыя кніжкі – цяпер у першы раз гэта адбываецца ў віртуальнай прасторы. Размова пойдзе пра кнігі «Stern 111» Луца Зайлерса, «Die Bagage» Монікі Хельфер, «Das Wunder des Überlebens» Эрнста Лотара, «Arkadien» Эмануэль Баямак-Тамс і «Ich bin Dir halt ein bißchen zu revolutionär» Ганны Арэндт і Дольфа Штэрнберга, якія выйшлі ў 2020 годзе.
>>> Literaturhaus Berlin
 
 
Пятніца, 12 чэрвеня, 20:00
МУЗЫКА, РАЗМОВА | AB SYNTHESE

ПАЧЫНАЕМ! Поп-група AB Syndrom распачынае ўласны шоў-фармат AB Synthese на стрымінгавай платформе «Dringeblieben», які ўключае ў сябе выступы ўжывую, інтэрв’ю і гасцей, якія змяняюцца. У гэты раз будзе ўдзельнічаць спявачка Novaa.
Мова: нямецкая
>>> AB SYNTHESE
 
 
Субота, 13 чэрвеня, 20:30
ТАНЕЦ | INSOMNIA CLUB У БЕРЛІНЕ

БЕССАНЬ У БЕРЛІНЕ? Клуб «Insomnia Club Berlin», месца для касмапалітычных фрыкаў, гарадскіх начных птушак ды паліморфных наведвальнікаў вечарынак, крэатыўшчыкаў і падарожнікаў з усяго свету, кожны ўік-энд прапануе свету берлінскую культуру праз стрымінг.
>>> Insomnia Club Berlin
 

Панядзелак, 15 чрвеня, 19:00
ГУКАВЫ КАЛАЖ | KAMPNAGEL HAMBURG: MATRIX

НЕБІНАРНЫЯ КІБАРГІ, людзі і машыны паведамляюць у межах эксперыментальнага гукавога калажу MATRIX з дэкаланіяльнай і квір-фемінісцкай перспектывы пра надзвычайнае становішча і сваё жыццё да і пасля яго. MATRIX Лейлы Енірцэ збірае і ладкуе галасы такім чынам, што ўсе размаўляюць, крычаць, клічуць, пратэстуюць і маўчаць разам. MATRIX – гэта частка Live Art Festival Кампнагеля, пад дэвізам #ZIVILERGEHORSAM, які збірае мастацкія і актывісцкія пазіцыі, у публічнай і пыватнай прасторы, аналагавай і дыгітальнай форме.
>>> Matrix
 
 
Аўторак, 16 чэрвеня, 17:00-19:00
ДЫСКУРС | УЯЎНЫ КРЫЗІС: КЛІМАТЫЧНЫЯ ЗМЕНЫ

ДВА КРЫЗІСЫ – кліматычны і каранавірусны зводзяцца разам у межах імпрэзы. Разам з капітанам і актывісткай у пытаннях клімату і правоў чалавека Каролай Ракетэ ды нідэрландскім мастаком Ёнасам Штаалям вядзецца дыскусія на тэму, якія трансфармацыі неабходныя на гэтым паваротным пункце гісторыі? Як іх ажыццявіць? Ракетэ у сэнсе Slow Violence  заклікае да акцый у форме грамадзянскага непаслушэнства і глабальнай справядлівасці ў сферы клімата, Штааль разглядае адносіны мастацтва і прапаганды.
Мова: англійская
>>> Climate Transformations