Хуткі ўваход:
Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1)Перайсці наўпрост да другога ўзроўню навігацыі (Alt 3)Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)

17-30 чэрвеня: культурныя імпрэзы ў сеціве
Квір-падзеі

Спецыяльны выпуск! У нашым спецыяльным выпуску, прысвечаным Pride Month, мы прадстаўляем Вам мерапрыемствы LGBT+-тэматыкі: фільмы з героямі-геямі, дыгітальныя Christopher Street Days, размову пра быццё чалавекам, правакацыйнае кіно, квір-слэм ды іншае.

Серада, 17 чэрвеня, 18:00-00:00
ФІЛЬМ | ДЗВЕ МАЦІ

QUEER AS GERMAN FOLK! З нагоды адкрыцця аднайменнай выставы Гётэ-Інстытут у Ліёне бясплатна стрыміць 78-хвілінны фільм «Дзве маці» на Вімеа. Фільм распвядае пра Кацю ды Ізабелу. Жанчыны ў шлюбе, яны хочуць завесці дзіця. Пасля працяглых пошукаў яны знаходзяць урача, які гатовы правесці штучнае апладненне для Ізабелы. Аднак гэтыя дарагія працэдуры сканчаюцца няўдачай і жанчыны вырашаюць абраць іншы шлях… Дзеянне паміж эксперыментам і навучальнай пастаноўкай апрацоўвае матэрыял з пошукаў і статыстыкі, факты і прагнозы, жаданні і рэчаіснасць. Пароль да стрыму – «GOETHE».
Мова: Нямецкая з французскімі субтытрамі
>>> Zwei Mütter
 
 
СУСТРЭЧЫ | RAINBOW REFUGEES STORIES

БЫЦЬ ПАЧУТЫМІ. Аб гэтым вядзецца гаворка ў «Rainbow Refugees Stories», якія можна пабачыць на аднайменнай анлайн-платформе. Там сабраны агулам 27 гісторый LGBT+-уцекачоў (скарот расшыфроўваецца: лесбіянкі, геі, бісексуалы, трансгендеры ды іншыя палавыя ідэнтычнасці), якіх пераследвалі з-за іх сексуальнай арыентацыі альбо ідэнтычнасці ў краінах паходжання. Яны перажылі гвалт, уціск і расчараванне, але таксама распавядаюць пра надзею, новыя сустрэчы і новыя пачаткі. Для тых, хто неўзабаве наведае Гамбург: у музеі мігрантаў у Балінштаце разам з таварыствам «Rainbow Refugees» была створана выстава «Flucht aus Liebe» («Уцёкі з-за кахання»), якую можна будзе паглядзець да 31 кастрычніка.
Мова: нямецкая
>>> Rainbow Refugee Stories

Серада, 17 чэрвеня, 18:30
ФІЛЬМ | MR. GAY SYRIA

ГЕЙ І МУСУЛЬМАНІН. Дакументальны фільм Айсе Тапрак 2017 года распавядае пра спробу двух сірыйскіх уцекачоў-геяў пабудаваць новае жыццё. Хусейн, цырульнік у Стамбуле, які вядзе падвойнае жыццё паміж сваёй сям’ёй і гей-ідэнтычнасцю. Махмуд, заснавальнік LGBT+-руху ў Сірыі, з’яўляецца ўцекачом і жыве ў Берліне. Абодвух паядноўвае мара: прыняць удзел у міжнародным конкурсе прыгажосці, каб выйсці з беднасці і знайсці адказ на сваю нябачнасць.
Мовы: арабская, англійская, турэцкая і нямецкая з англійскімі субтытрамі.
>>> Mr. Gay Syria
 
 
Субота, 20 чэрвеня – субота, 25 ліпеня
ЖЫВЫ СТРЫМ | ONLINE CSD У ГЕРМАНІІ

З ВУЛІЦЫ Ў СЕЦІВА. Для шматлікіх імпрэзаў да Christopher Street Day сёлета таксама трэба было шукаць вырашэння. Так, некаторыя гарады ў Германіі запланавалі вясёлкавыя шэсці ў форме лайв-стрымаў, каб там даць сігналы аб правах квір-людзей.

  • Online CSD Ольдэнбург 20.06.
  • Online CSD Шверын 20.06.
  • Online CSD Ханаў 27.06.
  • Online CSD Мюнхен 11.07.
  • Online CSD Франкфурт-на-Майне 18.07.
  • Online CSD Росток 18.07.
  • Online CSD Берлін 25.07.
  • Online CSD Штутгарт 25.07.
>>> Online CSD in Deutschland

Аўторак, 23 чэрвеня, 19:00
ПАЭТЫЧНЫ СЛЭМ | BEYERHAUS LEIPZIG: КВІР-СЛЭМ

ВЫЗНАВАЦЬ КОЛЕРЫ. Добра пасуе да «Pride Month» першы квір-слэм, які адбудзецца ў Лейпцыгу! Убачыць і пачуць можна будзе спецыяльна адабраны лайн-ап з паэтаў-слэмераў LGBT+-супольнасці. Пэўных тэматычных патрабаванняў няма, касцюмы выразна дазволены. Паглядзець слэм можна як лайв-стрым на Ю-Тубе.
Мова: нямецкая
>>> Queer Slam
 
Аўторак, 23 чэрвеня, 20:30
РАЗМОВА | 100% MENSCH TALK

КВІРЫ ТРЫМАЮЦЦА РАЗАМ. Падчас «100% Mensch Talks», якія перадаюцца ўжывую з сталіцы Бадэн-Вюртэмбергу Штутгарта, кожныя два тыдні гаворка ідзе пра разнастайнасць і грамадства. На гэтым тыдні ў гасцях Лора Хальдынг-Хопенхайт, заснавальніца штутгартскага начнога клубу «Kings Club», LGBT+-актывістка і камунальны палітык. Убычыць стрым можна будзе як на Фэйсбуку, так і на Ю-Тубе.
>>> 100% Mensch Talk

 

Kulturama.digital

Жадаеце паглядзець міжнародныя лайв-стрымы? «Культурама» даставіць міжнародную культурную сцэну проста ў гасціную. Хатнія канцэрты ўжывую з Буэнас-Айрэса, лялечны тэатр з Мюнхена альбо лайв-паказы берлінскай клубнай сцэны. Арганізатары ўносяць свае імпрэзы і адкрываюць іх для міжнароднай публікі. Гледачы атрымліваюць даты правядзення і могуць падтрымаць мастакоў, зрабіўшы ахвяраванне. Разам і з салідарнасцю пройдзем праз гэты час.
>>> Kulturama.digital


ФІЛЬМЫ | SALZGEBER CLUB – VIDEO ON DEMAND

ЗАПРАШАЕМ У КЛУБ! Salzgeber Club – гэта сервіс Video-on-Demand берлінскага пракату фільмаў выдавецтва «Salzgeber», які з часоў свайго заснавання ў 1985 годзе прадстаўляе квір-фільмы па-за межамі мэйнстрыму. За кошт збору ў памеры 4,90 еўра можна стрыміць фільмы напрацягу 24 гадзін. Між іншым, прапануецца дакументальны фільм «Tackling Life», які распавядае пра «Berlin Bruisers» – першую гей-рэгбі-каманду Германіі.
Мова: у залежнасці ад фільма.
>>> Salzgeber Club
 

Субота, 27 чэрвеня, 00:00
ЖЫВЫ СТРЫМ | GLOBAL PRIDE 2020

МАЦНЕЙШЫЯ РАЗАМ. «Global Pride 2020» будзе перадавацца праз стрымінг агулам 24 гадзіны. Удзел возьмуць музыканты, мастакі, актывісты і вядомыя людзі з усяго свету. Разам адсвяткуюць і адрэфлексуюць разнастайнасць LGBT+-людзей. «Global Pride» арганізуецца некаторымі міжнароднымі Pride- ды CSD-таварыствамі, між іншым, CSD-таварыствам Германіі.
>>> Global Pride 2020