Хуткі ўваход:
Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1)Перайсці наўпрост да другога ўзроўню навігацыі (Alt 3)Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)

24-30 чэрвеня: культурныя мерапрыемствы ў сеціве
Блайнд дэйт у канцэртнай залі падаецца прывабным?

Дзве асобы сядзяць насупраць і п'юць за здароўе адзін аднаго
© Goethe-Institut. Ілюстрацыя: Katta Rasche.

Ці ўсё ж лепей падстрахавацца… Наступныя сем дзён прынясуць мерапрыемствы на розныя густы: дыскусіі і футурыстычнае адзенне, этычныя пытанні завядзення дзяцей, парцыпатыўны тэатр, пазазямныя размовы з аўтаркамі, музыку і фестываль танцаў.

Серада, 24 чэрвеня, 18:00-20:00
ЛЕКЦЫЯ | PALAIS POPULAIRE: «ВЯЛІКІ РАЗАБЛАЧАЛЬНІК»

МАСТАКІ, ЯКІЯ ЗАЙМАЮЦЦА ЎПАКОЎВАННЕМ. Даліна ў Каларада, мост у Парыжы, будынак Рэйхстагу ў Берліне – мастак Крыста, які нядаўна памёр, меў сусветную вядомасць дзякуючы сваім відовішчным праектам упакоўвання. Мерапрыемства прысвечана жыццю і творчасці сужэнскай пары мастакоў Крыста і Жан-Клод. Што матывавала абодвух? Пра гэта будуць размаўляць куратар мастацкага збору Нямецкага Бундэстагу Андрэас Кернбах, а таксама гісторык архітэктуры і генератар ідэі праекту для Рэйхстагу Міхаэль Кулен ды збіральнікі твораў мастацтва Інгрыд і Томас Йоххайм.
>>> Palais Populaire

 
Серада, 24 чэрвеня, 19:30
ДЫСКУСІЯ | ІНСТЫТУТ ІНТЭРНЭТУ І ГРАМАДСТВА: ДЫГІТАЛЬНЫ САЛОН – ТЭХНІКА ЗБЛІЗУ

БЛІЖЭЙ, ЯШЧЭ БЛІЖЭЙ, ЗУСІМ БЛІЗКА падыходзіць размова аб тэхніцы ў сераду, падчас якой ідзе размова пра адзенне будучыні. Гадзіннікі смарт, фітнэс-браслеты ды іншыя рэчы, якія можна насіць, сёння ведае кожны. Але ўжо цяпер існуюць амаль футурыстычныя шмоткі: цішоткі, якія вымяраюць пульс, бацінкі, якія самі зашнуроўваюцца, ды прадметы адзення, якія распазнаюць пачуцці. Пра тое, што яшчэ паўстане, калі збяруцца разам дызайнеры, распрацоўшчыкі праграмаў і спецыялісты ў галіне штучнага інтэлекту, і што ўрэшце трапіць у нашу шафу з адзёжай – менавіта пра гэта паразмаўляюць дызайнеркі Лэйла Мюлер і Марта Хенчэль разам з даследчыкам Мальтэ фон Кржываблоцкі.
>>> Technik hautnah
 
 
Серада, 24 чэрвеня, 20:00
КАНЦЭРТ | ELPHI AT HOME: БЛАЙНД ДЭЙТ

КАХАННЕ З ПЕРШАГА ПОГЛЯДУ? Мы спадзяемся на яго падчас блайнд дэйт у Эльбскай Філармоніі ў сераду. У напружанні мы чакаем наступнага рандэву, бо тое, якія музыканты выступяць і якую музыку будуць граць у вялікай зале сучаснай Канцэртнай залі Гамбургу падобна як у выпадку з сапраўдным блайнд дэйт яшчэ поўнасцю невядома. Ясна, што нам не трэба знявервацца: калі гэтым разам таго, каго вы хацелі ўбачыць, не будзе, на Elphi at Home магчыма можна будзе знайсці падыходзячы канцэрт у фармаце відэа па патрабаванні альбо стрыму.
>>> Elphi at home

 

Kulturama.digital

Жадаеце паглядзець міжнародныя лайв-стрымы? «Культурама» даставіць міжнародную культурную сцэну проста ў гасціную. Хатнія канцэрты ўжывую з Буэнас-Айрэса, лялечны тэатр з Мюнхена альбо лайв-паказы берлінскай клубнай сцэны. Арганізатары ўносяць свае імпрэзы і адкрываюць іх для міжнароднай публікі. Гледачы атрымліваюць даты правядзення і могуць падтрымаць мастакоў, зрабіўшы ахвяраванне. Разам і з салідарнасцю пройдзем праз гэты час.
>>> Kulturama.digital

Чацвер, 25 і субота, 27 чэрвеня, 20:00-21:50
ТЭАТР |ФРАЙБУРГСКІ ТЭАТР: РЫЦАР ШЧАСЦЯ

ШТО ЗА ТЭАТР! Фрайбургскі тэатр прапануе спектакль асаблівага кшталту – парцыпатыўную анлайн-пастаноўку «Рыцар шчасця». У ім пяць чалавек увязваюцца ў канфлікты, і ў канцы адзін з іх гіне. Замест таго, каб знайсці забойцу, гаворка ідзе пра тое, каб высветліць пабуджальныя прычыны ўсіх чатырох. Перадумовай для прагляду з’яўляецца побач з стабільным падключэннем да інтэрнэту і вэбкамерай добрая порцыя жадання паэксперыментаваць.
>>> Glücksritter


Чацвер, 25 чэрвеня, 19:00
ЛІТАРАТУРА | КНІЖНЫ КЛУБ З АЎТАРКАЙ: ТЭРЭЗІЯ МОРА – «КАХАННЕ ПАМІЖ ПРЫШЭЛЬЦАМІ»

BEAM ME UP. У гэтай імпрэзе Гётэ-Інстытутаў у Паўночна-Заходняй Еўропе паядноўваюцца ў асаблівыя (амаль пазазямныя) уражанні кніжны клуб і літаратурныя чытанні. Разам з іншымі чытачамі і аўтаркай Тэрэзіяй Морай Вы падыскутуеце пра зборнік апавяданняў «Каханне паміж прышэльцамі».
>>> Internationaler Buchclub
 
 
Штодня да суботы, 27 чэрвеня
ФЕСТЫВАЛЬ | ФЕСТЫВАЛЬ SOUNDANCE 2020

КАЛЕЙДАСКОП З ТАНЦАЎ І МУЗЫКІ. На фестывалі мастакі з Берліну – і да іх дадаюцца ўключэнні з Мадрыду, Стамбулу і Тэль-Авіву ‒ прадстаўляюць танцавальныя пастаноўкі з уласных чатырох сценаў, публічнай прасторы альбо сцэны. Нават калі гэта не тое самае, як глядзець выступленні ўсімі ворганамі пачуццяў на месцы іх правядзення – усё роўна паўстаюць незвычайныя творы мастацтва шляхам эксперыментаў і новых фарматаў, з якім проста варта пазнаёміцца: гаворка ідзе пра радзіму, адносіны паміж маці і дачкой, пра бачанне і слуханне ды іншыя тэмы, якія даследуюць і выражаюць сваімі рухамі і целамі танцоры.
>>> Soundance Festival
 

Нядзеля, 28 чэрвеня, 12:00
ДЫСКУСІЯ СЦЭНА НА ПЛОШЧЫ ЛЕНІНА: МЕСЦА ДЛЯ СПРЭЧАК – РАЗМОВА З КАРАЛІН ЭМКЕ

БОЛЬШ АЎТАНОМІІ – гэта ставіць перад намі яшчэ больш пытанняў. Як мы хочам заводзіць дзяцей і якіх дзяцей мы хочам мець? Калі раней рэпрадуктыўная аўтаномія максімальна абмяжоўвалася пытаннем, ці хоча жанчына мець дзяцей і колькі, то штучнае апладненне, сурагатнае мацярынства і перадімплантацыйная дыягностыка адчыняюць новыя магчымасці. З гэтым адначасова звязаны шэраг этычных пытанняў. Аб гэтых пытаннях, аб ўяўленні аб «сапраўдным» мацярынстве і ролі дзяржавы дыскутуюць міжсобку журналістка і аўтарка Каралін Эмке і філосафка Барбара Бляйш. Імпрэза з’яўляецца часткай серыі «Месца для спрэчак: Brave New Bodies, Brave New Humanity?», у якой разважаюць пра змены, якія адбываюцца з целам і цялеснасцю ў 21-м стагоддзі.
>>> Streitraum
 
 
Аўторак, 30 чэрвеня, 20:45
КАНЦЭРТ|ТЭАТР BKA: НЕЧУВАНАЯ МУЗЫКА

«ГЭТА НЕЧУВАНА», ‒ думалі стваральнікі тэатру BKA, пераносячы сучасны канцэрт sounds of life да нас дадому. Трыа, якое складаецца з Клаўдыі ван Хасельт (меца-сапрана), Сузаны Фроліх (блочныя флейты) і Майнрада Кнеера (кантрабас), бярэцца за такія вядомыя імёны авангарду, як Майнрад Кнеер, Паскаль Дузапін, Ханс-Ульрых Леман, Петэр Ханан ды Віялета Дзінэску, а таксама прапануе ўласныя творы і імправізацыі.
>>> sounds of life