Культура ў руху

Культура ў руху © Goethe-Institut

Рэгіянальны фонд мабільнасці Гётэ-Інстытута ў рэгіёне Усходняя Еўропа і Цэнтральная Азія
 
Стыпендыі на паездкі для дзеячоў культуры і мастацтва
 
Тэрмін падачы заявак:
 
Заяўкі прымаюцца да 31 мая 2020 г., 23:59 паводле маскоўскага часу (для паездак з 1 верасня да 15 снежня 2020 г.)
 
 
Мова заявак:

  • Нямецкая, англійская (для паездак у Германію)
  • Нямецкая, англійская, руская (для паездак у межах рэгіёну)
 
Мэтавая група: дзеячы культуры і мастацтва, старэйшыя за 18 гадоў, установы культуры
 
Грамадскія пераўтварэнні сёння маюць сваёй умовай шматбаковы дыялог. Новая праграма «Культура ў руху: рэгіянальны фонд мабільнасці Гётэ-Інстытута ў рэгіёне Усходняя Еўропа і Цэнтральная Азія» садзейнічае культурнаму абмену і падтрымлівае сустрэчы дзеячаў сучаснай культуры, спрыяючы яе далейшаму развіццю ў краінах рэгіёну і Германіі. Мэтай праграмы з'яўляецца стварэнне і ўмацаванне структур міжнароднага супрацоўніцтва.
 
У рамках праграмы выдаюцца стыпендыі на паездкі. Праграма арыентавана на дзеячаў культуры і мастацтва, а таксама ўстановы культуры, якія падтрымліваюць і адлюстроўваюць грамадскія змены.
 
Заяўку могуць падаць суіскальнікі з краін: Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Казахстан, Кіргізстан, Расія, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан, Украіна.
 
У межах Праграмы ўстановы культуры ў Германіі могуць запрасіць дзеячоў культуры з вышэй узгаданых краін у Германію.
 
Падтрымліваюцца паездкі дзеячоў культуры і мастацтва з вышэй узгаданых краін у Германію, а таксама паміж краінамі рэгіёну.
 
Звярніце ўвагу на тое, што ў рамках Праграмы не могуць быць падтрыманыя паездкі дзеячоў культуры з Германіі ў названыя краіны.
 
Праграмы фонду:
 
  • Праграма 1 падтрымлівае індывідуальныя паездкі прадстаўнікоў культурнай сцэны (мастакоў, куратараў, прадусараў, кіраўнікоў культурных/мастацкіх праектаў ды інш.), якія маюць намер прыняць удзел у культурных мерапрыемствах у Германіі альбо краінах рэгіёну Усходняя Еўропа і Цэнтральная Азія.
  • Праграма 2 разлічана на ўстановы культуры ў Германіі альбо ў краінах рэгіёну Усходняя Еўропа і Цэнтральная Азія, якія хацелі б запрасіць дзеячоў культуры з краін регіёна Усходняя Еўропа і Цэнтральная Азія. 
 
Магчымыя мэты паездак:
 
  1. Актыўны ўдзел у рэлевантных культурных мерапрыемствах, а таксама прэзентацыя уласных мастацкіх работ (напрыклад, у рамках кінематаграфічных, танцавальных, тэатральных фестываляў, культурна-палітычных дыскусій, сімпозіумаў альбо выстаў).
  2. Удзел у семінарах і майстар-класах з мэтай прафесійнага развіцця.
  3. Даследаванні і абмен вопытам з патэнцыяльнымі партнёрамі для распрацоўкі сумесных ініцыятыў або праектаў. 
Выгляд і памер фінансавання
 
Фонд выдае стыпендыі на паездкі ў памеры да 2.500 еўра брута. Стыпендыя пакрывае транспартныя выдаткі, пражыванне, сутачныя, магчымыя візавыя выдаткі. Пры неабходнасці стыпендыятам аказваецца садзейнічанне па пытаннях атрымання візы. Падчас складання каштарысу заяўкі просім звярнуць увагу на тое, што стыпендыяй могуць кампенсавацца выдаткі толькі па пазначаных артыкулах.
 
Выплата стыпендыі

Умовы выплаты стыпендыі дэталізуюцца ў дамове з стыпендыятам.

Тэрміны падачы заяўкі і крытэры
 
Арганізацыя працы рэгіянальнага фонду мабільнасці ажыццяўляецца аддзелам культурных праграм Гётэ-Інстытута ў Маскве. Супрацоўнікі аддзела старанна правяраюць ўсе прадастаўленыя дакументы на адпаведнасць фармальным і змястоўным крытэрам, а таксама заяўленым мэтам.
Рашэнне прымаецца журы, якое складаецца з прадстаўнікоў Гётэ-Інстытута і запрошаных экспертаў. Суіскальнікі атрымліваюць інфармацыю аб рашэнні журы не пазней 4 тыдняў пасля сканчэння заявак. Абскарджванне вынікаў не дапускаецца.
 
Асноўныя крытэры адбору
 
  • якасны змест заяўкі;
  • рэлевантнае значэнне для развіцця сучаснай культуры;
  • інавацыйнасць формы і зместу;
  • патэнцыйная значнасць праекта для актуальных грамадскіх дыскурсаў.
  • магчымыя даследчыя паездкі для падрыхтоўкі сумесных праектаў;
  • тэматычная сувязь з нямецкай культурай. 
Стыпендыяты, якія атрымлівалі стыпендыі ў 2019 г., а таксама ў першай палове 2020 г., могуць зноў удзельнічаць у Праграме праз 3 гады.
 
Праграма не падтрымлівае камерцыйныя ініцыятывы.
 
Працэдура падачы заяўкі
 
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 31 мая 2020 г., 23:59 паводле маскоўскага часу даслаць па электроннай пошце на адрас
 
sinaida.shershun@goethe.de
 
ніжэй названыя дакументы.
 
Звярніце ўвагу на тое, што заяўкі на паездку ў Германію складаюцца толькі на нямецкай альбо англійскай мовах.
 
У выпадку паездак у краіны рэгіёну Усходняя Еўропа/Цэнтральная Азія заяўкі можна накіраваць на нямецкай, англійскай альбо рускай мовах.
 
Па ўсіх пытаннях, звязаных з праграмай, звяртайцеся, калі ласка, на адрас эл. пошты:
 
sinaida.shershun@goethe.de
 

Праграма 1: індывідуальныя заяўнікі/дзеячы культуры і мастацтва
 

1. Фармуляр 1
 
2. Запрашэнне прымаючага боку
3. 4-6 фатаграфій праектаў, узгаданых у фармуляры
Праграма 2: для ўстаноў культуры

1. Фармуляр 2
 
2. 4-6 фатаграфій праектаў, узгаданых у фармуляры.
 
Абраныя для ўдзелу ў праграме стыпендыяты (індывідуальныя заяўнікі альбо арганізацыі) складаюць дамову з Гётэ-Інстытутам, у якой падрабязна апісваюцца абавязкі бакоў.

Стыпендыяты бяруць на сябе абавязак своечасова падаць поўны пакет дакументаў, неабходных для атрымання візы.

Падчас планавання паездкі стыпендыят улічвае рэальны час, неабходны для падрыхтоўкі і выканання ўсіх фармальнасцей абодвума бакамі. Паміж лістом, які пацвярджае ўдзел, і пачаткам паездкі павінна быць мінімум два тыдні, а ў выпадку, калі стыпендыяту патрэбная віза, мінімум 4 тыдні.

Пасля вяртання з паездкі стыпендыят / арганізацыя прадастаўляе Гётэ-Інстытуту фінансавую і змястоўную справаздачу аб паездцы, уключаючы фотадакументацыю і прэсавыя матэрыялы аб праекце.

Арганізацыі, якія запрашаюць, бяруць на сябе абавязак згадваць аб падтрымцы праекта Гётэ-Інстытутам у друкаваных публікацыях і на сваіх старонках у інтэрнэце.

Стыпендыяты абавязваюцца самастойна падрыхтаваць і ажыццявіць свае паездкі.