Хуткі ўваход:

Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1)Перайсці наўпрост да другога ўзроўню навігацыі (Alt 3)Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)
Ілюстрацыя: мастак ды скульптура© Goethe-Institut. Ілюстрацыя: Ката Рашэ

Культурныя мерапрыемствы ў сеціве

Адмененыя кінафестывалі і кніжныя кірмашы, зачыненыя тэатры і галерэі, перанесеныя канцэрты і канферэнцыі – каранавірус новага віду моцна паўплываў на нас усіх, а таксама на культурнае жыццё. Але многія ўстановы, мастакі, фестывалі і музеі пераносяць свае мерапрыемствы ў сеціва.
 
Мы падрыхтавалі для вас падборку культурных мерапрыемстваў з Германіі, паглядзець якія вы можаце ў сеціве, не выходзячы з дому.

Літаратура


ДЗЕСЯЦЬ СТАРОНАК 
 
Для усіх, хто хоча паслухаць нямецкія кнігі, каб захацець даведацца больш: нямецкія аўтары і аўтаркі чытаюць кожны па дзесяць старонак са сваіх твораў.

zehnseiten.de
 
LYRIKLINE: СЛУХАЙЦЕ ПАЭТАЎ
 
На партале паэзіі вы знойдзеце вершы нямецкіх і замежных паэтаў, прачытаныя імі. Прадстаўленыя вершы на 86 мовах: напрыклад, на нямецкай і чэшскай, нават на грэнландскай і суахілі. Проста паслухайце!

lyrikline.org
 
LI-BE Ў ЧАСЫ ПАНДЭМІІ КАРАНАВІРУСА
 
Літаратурны дом Берліна праводзіў стрымы некаторых з сваіх запланаваных мерапрыемстваў. Відэазапісы гэтых імпрэзаў вы па-ранейшаму знойдзеце ў сеціве: напрыклад, прэм’еру кнігі Юрыя Андруховіча «Улюбёнцы юстыцыі» альбо праграму з нагоды ўгодкаў нараджэння пад назвай «З днём народзінаў Гёльдэрлін». На чарзе іншыя лайв-імпрэзы ў сеціве. Глядзіце болей тут:

youtube.com/literaturhaus_berlin

Кіно


VIERUNDZWANZIG.DE – ПАЗНАВАЛЬНЫ ПАРТАЛ НЯМЕЦКАЙ АКАДЭМІІ КІНО
 
24 – Пазнавальны партал Нямецкай акадэміі кіно дазваляе зазірнуць за кулісы кінаіндустрыі. Прафесіяналы-кінематаграфісты распавядаюць пра свае трукі і таямніцы: пачынаючы з аператара Міхаэля Бальхауса, акцёрак Караліны Херфурт і Марціны Гедэк да рэжысёра Андрэаса Дрэзена, сцэнарысткі і рэжысёркі Дорыс Доры, ад чараўніка гуку Андрэ Бендочы-Алвеса да Булі Хербіга і кампазітаркі Анэты Фок. Праект прапануе тым, хто цікавіцца кіно, лёгка зразумелыя тлумачэнні прафесіяналаў і наглядныя прыклады. Агулам старонка – гэта навучальны фільм пра кіно, які заахвочвае да адкрыццяў у свеце нямецкага кіно.

vierundzwanzig.de
 
ЧЫСЦІЛЬШЧЫК МЕСЦАЎ ЗЛАЧЫНСТВА

Тэлерадыёкампанія «Норддойчэр рундфунк» урэшце прэзентавала для вольнага прагляду найлепшы нямецкі серыял мінулых гадоў, а можа і дзесяцігоддзяў. Спадабаецца тым, хто хоча пазнаёміцца з сухім паўночнанямецкім гумарам альбо ведае і цэніць яго.

ndr.de/tatortreiniger
 
МУЗЕЙ НЯМЕЦКАГА КІНО
 
Для аматараў нямецкага кіно Нямецкі інстытут кіно і Музей кіно некаторы час ствараюць уласны падкаст. Тут вы знойдзеце віртуальныя экскурсіі па музеі, інтэрв’ю з кінематаграфістамі, а таксама экскурсы ў гісторыю нямецкага кіно. Усе серыі даступны таксама на папулярных падкаст-платформах.

dff.film/podcast

МУЗЫКА


ПОПКАСТ: АКТУАЛЬНАЯ МУЗЫКА З ГЕРМАНІІ
 
Рок, поп, хіп-хоп, электра: кожны месяц пачынаецца з навядзення пражэктарнага святла на студыі і клубы паміж Кілем і Вайльхаймам. Разам з «Цюндфункам», галіновым часопісам кампаніі «Баерышэр рундфунк», мы прэзентуем навінкі, якія не трапляюць у чарты. Якасная поп-музыка, зробленая ў Германіі, таксама ў выглядзе абанемента для спампоўвання.

goethe.de/popcast
 
НЯМЕЦКАЯ МУЗЫКА І НЯМЕЦКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ МОЛАДЗІ
 
Існуе перакананне, што публічна-прававыя кампаніі прыцягваюць публіку старэйшага ўзросту. Гадамі яны змагаюцца з ім. Кампаніі «Байрышэр рундфунк» гэта вельмі добра ўдаецца дзякуючы фармату для моладзі «Пульс». Яго асаблівасць палягае ў тым, што побач з літаратурнай нямецкай мовай тут можна пачуць і баварскую. Сярод падкастаў вы знойдзеце перадачы пра музыкантаў, музыку ды іншыя, надзвычай цікавыя фарматы. Рэкамендуем таксама і радыё. Глядзець тут:

br.de/puls/podcasts
br.de/puls/radio
 
САЎНД З ГЕРМАНІІ
 
Калі вы любіце нямецкую музыку альбо хацелі б даведацца больш пра яе, тады «Саўнд з Германіі» – тое, што вам трэба. На працягу пяці хвілін гэты падкаст Гётэ-Інстытута распавядае гісторыю якога-небудзь гурта альбо музычнага накірунку. Тут ёсць усё: новая нямецкая хваля 1980-х, нямецкая электронная музыка, народная музыка альбо рэп.

goethe.de/soundausdeutschland
 
ARTE CONCERT
 
У выпадку «Arte Concert» гаворка ідзе, як відаць з назвы, пра канцэрты. Arte прапануе два жанры: поп і класіку, пры чым тыпова для «Arte» рубрыка «поп» дададзена тут альтэрнатыўна. Беёнсэ вы тут не знойдзеце – гэта ўсё, што мы паведамім па сакрэце.

arte.tv/concert

Тэатр і танец

 
ДЫГІТАЛЬНАЯ ПРАГРАМА НА NACHTKRITIK.DE
 
Сёння вечарам вас цікавіць тэатр? На nachtkritik.de вы знойдзеце дыгітальную прапанову тэатраў па днях і спасылкі на сталыя прапановы, а таксама спецыяльныя прапановы тэатраў для дзяцей і моладзі.

nachtkritik.de
 
ПАДКАСТЫ ТЭАТРА «ТАЛІЯ»
 
Гамбургскі Тэатр «Талія» стварыў два падкасты – праграму на час пандэміі каранавірусу. У падкасце «Дыскурс» гаворка ідзе пра актуальныя грамадска-палітычныя тэмы. Падкаст «Майстэрня» ў сваю чаргу разглядае працу ў тэатры і дазваляе кінуць позірк за кулісы.

thalia-theater.de

АЎДЫЯСПЕКТАКЛІ НЯМЕЦКАГА ТЭАТРА
 
Берлінскі Нямецкі тэатр з уражвальнай перыядычнасцю публікуе аўдыяспектаклі, прысвечаныя тэатру і сучаснай тэатральнай сферы. Прыслухайцеся, тут ёсць штосьці для кожнага.

deutschestheater.de

НОВАЯ СІТУАЦЫЯ
 
Новая сітуацыя называе сябе «платформай, часопісам, сацыяльным органам». З дапамогай розных медыя-сродкаў ініцыяваны тэатрам «Мюнхенер камершпіле» праект разглядае тэмы з галінаў дэмакратыі, сацыяльнага пытання, чалавека і тэхнікі, новых ведаў і наратываў.

dieneuesituation.de
 
 
ІНФАРМАТЫЎНЫЯ ПАДКАСТЫ НА «ДОЙЧЛАНДФУНК НОВА»
 
«Дойчландфунк нова» - найноўшая прапанова «Дойчландрадыё». Гісторыі, якія кранаюць, госці, якім ёсць што расказаць, і навіны, якія тлумачаць наш свет, вы знойдзеце, напрыклад, у падкастах «Eine Stunde History» («Гадзіна гісторыі») альбо «Hörsaal» («Зала для праслухоўвання»).

deutschlandfunknova.de
 
«TIMEZONES»
 
Аддзелы кіно, тэлебачання і музыкі ініцыявалі і стварылі у 2020 г. разам з платформай «Нарыент» новую англійскамоўную серыю падкастаў «Timezones». Разлічаная на міжнародную арэну серыя падкастаў «Timezones» пагружаецца ў свет мастакоў ды іх практыкаў і пытае: што азначае сёння для дзеячаў культуры жыццё і праца ў розных краінах, гарадах і кантэкстах?

norient.com
 
ZDF «КУЛЬТУРА»
 
Усе выставы непадалёк ад вас закрытыя? Вы хацелі б пабачыць творы Макса Бекмана, але яны расцярушаныя па ўсёй Германіі? Вы хацелі б даведацца больш пра лёс габрэйскіх мастацкіх калекцый у часы нацыянал-сацыялізму? Усё гэта не праблема. Дыгітальны зал мастацтва ZDF «Культура» стварае віртуальныя выставы па ўсіх гэтых тэмах і не толькі, якія ідуць адна за адной. Азнаёмцеся таксама з медыятэкай: тут многае, калі не ўсё, даступна ў анлайне.

digitalekunsthalle.zdf.de
zdf.de/kultur

Культур-менеджмент і адукацыя ў сферы культуры

 
MOOC – МЕНЕДЖМЕНТ У СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВА
 
У буйнамаштабных адкрытых анлайн-курсах Гётэ-Інстытута і Універсітэта Лёйфана «MOOC Managing the Arts» у 2015-2016 гг. узялі ўдзел больш за 24.000 асобаў з 175 краін. Тут вы бясплатна знойдзеце навучальныя відэа і прыклады з практыкі:

goethe.de/mooc
 
МЕСЦА СУСТРЭЧЫ КУЛЬТУР-МЕНЕДЖМЕНТ
 
«Месца сустрэчы культур-менеджмент» – бясплатны вебінар «Культур менеджмент нетворк», Крысціана Хенера-Фера і Давіда Ротлера, на якім разглядаюцца і абсуждаюцца актуальныя тэмы. Удзел для ўсіх зацікаўленых вольны. Можна ўдзельнічаць праз Фэйсбук і Watch Party.

facebook.com/TreffpunktKulturManagement
 
Усе мінулыя семінары можна ў любы час прагледзець у анлайне:

kulturmanagement.net/KM-Treff

Onleihe: дыгітальная бібліятэка Ілюстрацыя: Maria Tran Larsen © Goethe-Institut

Onleihe

Onleihe – гэта электронны абанемент бібліятэкі Інстытута імя Гётэ ў Беларусі. Ён дае вам магчымасць карыстацца электроннымі выданнямі самага рознага кшталту.

Onleihe - фільмы © Goethe-Institut

Onleihe
Нямецкія фільмы

Глядзіце бясплатна больш за 100 фільмаў у нашай дыгітальнай бібліятэцы Onleihe!

Bücher über die man spricht © Goethe-Institut

Кнігі, пра якія размаўляюць

Рэкамендацыі, прысвечаныя нямецкамоўнай белетрыстыцы, дзіцячай і навукова-папулярнай літаратуры: праект «Кнігі, пра якія размаўляюць» два разы на год прадстаўляе навінкі і актуальныя тэндэнцыі нямецкага кніжнага рынку.