LesenWissenSpaß

LeWiS Logo Foto: Goethe-Institut

LeWiS (абрэвіятура ад трох нямецкіх слоў: Lesen, Wissen, Spaß – чытаем, пазнаем, забаўляемся) – праект Інстытута імя Гётэ, асноўнай мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя чытання нямецкай дзіцячай і юнацкай літаратуры.

У межах праекта LeWiS Інстытут імя Гётэ прапануе вывучаючым нямецкую мову падборку нямецкамоўнай літаратуры, якая знаходзіцца ў спецыяльным «кніжным куфэрку». Такія куфэркі атрымалі некаторыя партнёрскія арганізацыі. У склад кожнага куфэрка ўваходзяць кнігі для вывучэння нямецкай мовы на розных узроўнях, а таксама дзіцячая і юнацкая мастацкая літаратура для розных узроўняў валодання мовай і ўзроставых груп.

Усе кнігі з «кніжнага куфэрка» прадстаўлены на інтэрнэт-партале LeWiS; да кожнай кнігі прапануюцца анлайн-віктарына з пытаннямі па змесце кнігі, а таксама дыдактычныя матэрыялы. Такім чынам, праз гульню прабуджаецца цікавасць да чытання і разважання над прачытаным.

Дадзены праект у першую чаргу адрасаваны школам, бібіятэкам, моладзевым арганізацыям і партнёрам Інстытута імя Гётэ. Усе зацікаўленыя арганізацыі маюць магчымасць прыняць удзел у праекце LeWiS. Для гэтага звяртайцеся, калі ласка, да кантактнай асобы ў Інстытуце імя Гётэ ў Вашай краіне.