MOST
Інстытут імя Гётэ ў Мінску ў супрацоўніцтве з Брытанскім Саветам праводзіць унікальны праект, які фінансуецца са сродкаў Еўрасаюза і носіць назву MOST.
На сённяшні дзень больш за 2200 грамадзян Беларусі скарысталіся з магчымасцяў праекта і змаглі ўсталяваць альбо паглыбіць прафесійныя кантакты ў краінах Еўрасаюза. Удзельнікі прадстаўляюць самыя розныя сферы дзейнасці: культура, адукацыя, навука і тэхніка, медыцына і многія іншыя. Большасць заяў падаецца на ўдзел у канферэнцыях і выстаўках, многія імкнуцца наведаць ці знайсці партнёраў у ЕС. Увогуле, спектр заяваў вельмі шырокі: ад удзелу ў стажыроўках да наведвання культурных мерапрыемстваў. Дыяпазон тэм ахоплівае ўзгадненне лічбавых рынкаў, будаўніцтва тунэляў, музейную педагогіку, ядзерную бяспеку, інтэграцыю людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, выступленне хору на фестывалі, зялёную хімію, дзіцячы футбол, дзяржаўнае кіраванне і многае іншае. На афіцыйнай старонцы праекта Вы можаце знайсці ўсю больш падрабязную інфармацю, справаздачы ўдзельнікаў і фармуляр заяўкі.
Мы чакаем новых цікавых заявак, таму што мэта праекта MOST – дапамагчы 1500 беларусам устанавіць ці пашырыць прафесійныя кантакты з ЕС.