MOST паглыбляе кантакты

Мост паглыбляе кантакты фото: Goethe-Institut

Напрыканцы лютага 2016 года прадстаўнікі беларускіх універсітэтаў, Акадэміі навук і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях наведалі сваіх калег з Берлінскага ўніверсітэта прыкладных навук, дзякуючы чаму змаглі паглыбіць і пашырыць існуючыя прафесійныя кантакты.  Падчас сустрэч,  у якіх таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Пасольства РБ у Берліне і супрацоўнікі DAAD, былі дасягнуты канкрэтныя дамоўленасці па супрацоўніцтве ў сферах альтэрнатыўных і аднаўляльных крыніц энергіі, а таксама акадэмічнага і навуковага абмена паміж краінамі.

Падчас практычнай часткі праграмы ўдзельнікі групы азнаёміліся з устаноўкай для вытворчасці біягазу і малочнай фермай, дзе сваімі вачыма змаглі назіраць альтэрнатыўныя тэхналогіі здабыцця энергіі і пераканацца ў іх выніковасці. 

Выдатны прыклад таго, як MOST  дапамагае паглыбіць прафесійныя кантакты і спрыяе ўсталяванню сярэдне- і доўгатэрміновых сувязяў і супрацоўніцтва!