Творчыя рэзідэнцыі

 © Goethe-Institut

Падтрымка Гётэ-Інстытутам рэзідэнцый – гэта падтрымка мабільнасці, аб’яднання ў сеткі і трансферу культуры. Разам з мясцовымі партнёрамі распрацоўваюцца звязаныя з праектамі мадэлі, інфармацыю аб якіх Вы можаце атрымаць тут.
 
Праграмы рэзідэнцый зазналі ў апошнія гады кан’юнктуру ва ўсім свеце. Гэтаму імкліва ідучаму развіццю і папулярнасці рэзідэнцый адпавядае роля мастакоў, якая моцна змяняецца, пачынаючы з 1990-х гадоў. Многія ўжо больш не працуюць на самоце ў сваіх атэлье, але дзейнічаюць камунікатыўна, у адпаведнасці з кантэкстам і вельмі актыўна. Іх праекты паядноўваюць розныя месцы, рэчы, людзей ды ідэі.
 
Сёння прынцып рэзідэнцыі мастакоў быў перанесены таксама і на іншыя прафесіі: куратараў, творчых працаўнікоў, а таксама на юрыстаў, шахматыстаў і палітыкаў. Рэзідэнцыі – гэта сродак кааперацыі і аб’яднання ў сеткі, яны прапануюць магчымасць паяднаць адно з адным мастацкія, крытычныя і сацыяльныя практыкі ў розных месцах. Больш за тое, рэзідэнцыі сталіся метафарай умоў жыцця і працы ў 21 стагоддзі. Ці гэта мастак, ці мігрант: такія цяжкія часовыя формы жыцця сёння ўжо не выключэнне, а правіла. Таму рэзідэнцыі могуць таксама адыгрываць ролю крытычнага інструмента, з дапамогай якога можна разважаць пра (транс)нацыянальныя і глабальныя формы вытворчасці, канфліктаў і кааперацыі. Досвед мастакоў і праграмы рэзідэнцый з Беларусі могуць выступаць у якасці зыходнага пункту для новых стратэгій культурнай вытворчасці таксама і ў Германіі.