Рэзідэнцыя Сяргей Шабохін

Сяргей Шабохін
Сяргей Шабохін | Фота: © Sergey Shabohin, 2019

З лістапада па снежань 2018 года госцем у студыі «Cлавян і татар» з’яўляецца беларускі мастак, куратар, актывіст і мастацкі крытык Сяргей Шабохін.

Шабохін нарадзіўся ў  Наваполацку ў 1984 г. У сваёй мастацкай практыцы ён паддае рэвізіі традыцыйныя сацыяльныя і культурныя сістэмы. Мастак працуе з архівамі і распрацоўвае на іх аснове квазі-музейныя калекцыі, у якіх ён даследуе  сацыяльны феномен страху ў беларускім грамадстве. Шабохін заснаваў інтэрнэт-часопіс Art Aktivist  і на працягу многіх гадоў быў яго рэдактарам. З яго уделам была створана незалежная платформа KALEKTAR, якая займаецца вывучэннем і архівацыяй сучаснага мастацтва Беларусі. Зараз Сяргей Шабохін жыве і працуе ў Польшчы.